Вярнуцца на сайт
Паэт злучае і складае адзін з адным вобразы, сімвалы, знакі, што паходзяць з розных культураў... Бажэна Хшанстоўска
Мілашаў лірычны герой змяняе касцюмы, маскі, ролі... Аляксандр Фют
Калі б спыталіся ў мяне, адкуль паходзіць мая паэзія, я адказаў бы: з дзяцінства, з калядных песняў, з літургіі і травеньскіх набажэнстваў, таксама як і з Бібліі. «Зямля Ульра»
...Гэта мета-літаратура, то бок слова, якое не паведамляе, а ачышчае. Анджэй Кіёўскі
Я не нарадзіўся ў Польшчы, не выгадаваўся ў Польшчы, не жыву ў Польшчы, але пісаў па-польску. «Прыватныя абавязкі»
Предыдущая цитата Следующая цитата «Родная Еўропа» — год Чэслава Мiлаша
Вершы
Так мала сказаў.
Кароткія дні.

Кароткія дні,
Кароткія ночы,
Кароткія леты.
Так мала сказаў.
Не было калі больш.

Змучылася маё сэрца
Надзеяй,
Трывогай,
Роспаччу,
Парываннем.

На мне замыкалася
Пашча левіяфана.

У бездань
Зацягваў мяне
Белы кіт акіяна.

Знясілены,
Спаў я на берагах
Незаселеных выспаў.

I вось цяпер
Не ведаю, што было,
Не ведаю, што было
Наяве са мною.

Пераклаў Алесь Разанаў

Мультымедыя

Успаміны пра Вялікае княства паэзіі:

Старшыня беларускага ПЭН-цэнтра паэт Андрэй Хадановіч чытае пераклады на беларускую мову вершаў Чэслава Мілаша пад музыку гурта "Рацыянальная дыета"




Старшыня беларускага ПЭН-цэнтра Андрэй Хадановіч абвяшчае вынікі конкурса маладых літаратараў, прысвечанага 100-годдзю з дня нараджэння Чэслава Мілаша


Ашок Ваджпаі — індыйскі паэт, перакладчык, выдавец, літаратурны крытык, адзін з самых цікавых сучасных творцаў на мове хіндзі. Апошнім часам паэт займаецца вывучэннем, перакладам і прасоўваннем у Індыі польскай паэзіі, пераклаў на мову хіндзі вершы Мілаша, Ружэйвіча, Шымборскай і Герберта. На Фестывалі спадар Ваджпаі чытаў свае вершы на аўтарскай сустрэчы ў Ягелонскім універсітэце, якую вяла Рэната Чэкальска, а таксама на вечарыне "Неабсяжная зямля"; пераклады, выкананыя Рэнатай Чэкальскай, агучыў польскі паэт Рышард Крыніцкі.


Адным з ганаровых гасцей ІІ Фестывалю Чэслава Мілаша ў Кракаве, што доўжыўся з 9 па 16 траўня, быў Адам Загаеўскі, паэт, літаратурны крытык, празаік, перакладчык, лаўрэат многіх літаратурных узнагародаў. Адам Загаеўскі выступаў са сваімі вершамі падчас завяршальнага паэтычнага вечару "Вялікае Княства паэзіі", які аб'яднаў паэтаў Польшчы, Беларусі, Літвы, Расіі і Украіны.



Анлайн-прэзентацыя беларускай старонкі Чэслава Мілаша на партале TUT.by


Паэт і філосаф Ігар Бабкоў пра Чэслава Мілаша: