Вярнуцца на сайт
Калі б спыталіся ў мяне, адкуль паходзіць мая паэзія, я адказаў бы: з дзяцінства, з калядных песняў, з літургіі і травеньскіх набажэнстваў, таксама як і з Бібліі. «Зямля Ульра»
Мілаш увесь — гэта незастылая, арыгінальная думка ў развіцці. Артур Мендзыжэцкі
Паэт злучае і складае адзін з адным вобразы, сімвалы, знакі, што паходзяць з розных культураў... Бажэна Хшанстоўска
Я адчуваў моцна, што нічога не залежыць ад мяне, што калі нешта рэалізую ў жыцці, то гэта будзе дадзенае мне, а не здабытае. «Родная Еўропа»
...Гэта мета-літаратура, то бок слова, якое не паведамляе, а ачышчае. Анджэй Кіёўскі
Предыдущая цитата Следующая цитата «Родная Еўропа» — год Чэслава Мiлаша
Вершы
Стрывожаны, з дрыготкаю падумаў, што ўласнае я спраўдзіў бы жыццё,

Адно калі б адважыўся на споведзь,

Публічна выкрываючы ашукі і нашае эпохі, і свае:

Рыпець маглі мы карлікам ці д«яблам,

Бо словы чыстыя забаранілі нам

Пад грозьбаю такой суровай кары, што тон, які адно з іх смеў прамовіць,
Ужо лічыў загубленым сябе.

Навіны / 25 снежня 2011

Новыя пераклады Мілаша на рускую мову

Міжнародны конкурс на найлепшы пераклад твораў Чэслава Мілаша на рускую мову, абвешчаны Інстытутам Кнігі сумесна з фондам "За нашу і вашу свабоду" і прысвечаны стагоддзю з дня народзінаў паэта, выклікаў вялізную зацікаўленасць ва ўсім свеце. Сярод 123 удзельнікаў конкурсу апынуліся як прафесійныя літаратары, так і тыя, што ўпершыню спрабавалі перакладаць паэзію і прозу Нобелеўскага лаўрэата. Цікава, што новыя пераклады Мілаша на рускую паходзяць не толькі з Расійскай Федэрацыі і былых савецкіх рэспублік, але і з Германіі, Ізраіля, Швейцарыі і нават з Тайланду.
 
 Журы міжнароднага конкурсу на найлепшы новы пераклад Мілаша на рускую мову 12 снежня абвясціла прозвішчы лаўрэатаў. Першае месца заняў Ігар Булатоўскі з Расіі. Другое месца падзялілі Таццяна Дубініна з Расіі і дуэт перакладчыкаў - Яраслава Ананка з Беларусі і Генрых Кіршбаўм з Германіі.
 
 На конкурс было даслада 830 перакладаў розных твораў Мілаша, якія раней ніколі не перакладаліся на рускую мову, выбраных прафесарам Аляксандрам Ф'ютам і паэткай Наталляй Гарбанеўскай.
 
 Журы ў складзе Наталлі Гарбанеўскай, Томаса Венцлавы, Адама Паморскага, Ігара Бялова і Андрэя Хадановіча працавала каля паўгода, у выніку было вылучана 10 фіналістаў, сярод якіх былі выбраныя пераможцы конкурсу.
 
 Пераклады пераможцаў конкурсу з'явяцца ў зборы вершаў Мілаша, які будзе выдадзены з Расіі ў 2012 годзе.

паводле milosz365.pl

Усе навіны 2011
Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты