падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 02 мая 2019

Дзень Палоніі і палякаў за мяжой

 
Дзень Палоніі і палякаў за мяжой
 

Дзень Палоніі і палякаў за мяжой, які адзначаецца 2 мая, быў устаноўлены Сеймам РП у 2002 годзе. За гэтай ініцыятывай было прызнанне “шматвяковых дасягненняў і ўнёску Палоніі і палякаў за мяжой у аднаўленне Польшчай незалежнасці, вернасць і прыхільнасць польскасці, а таксама дапамога Радзіме ў самыя складаныя часы”.

Польскі ўрад, прызнаючы асаблівую ролю Палоніі, лічыць супрацоўніцтва з паланійнымі асяродкамі адным са сваіх прыярытэтаў. Міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч у сваёй прамове ў сейме РП у сакавіку бягучага года падкрэсліў, што “мы хацелі б, каб нашыя суайчыннікі сталі важным саюзнікам ураду ў прамоцыі польскіх дзяржаўных інтарэсаў, польскай культуры і нацыянальнай памяці, польскага гістарычнага наратыву”.

З верай у тое, што гэты юбілей важны для ўсіх землякоў – незалежна ад месца пражывання – асабліва сёння мы яднаемся думкамі з палякамі за мяжой, выказваючы ім словы падзякі за дзейнасць на карысць нашай дзяржавы.

Па дадзеных МЗС, за межамі Польшчы пражывае сёння каля 20 мільёнаў палякаў і асоб польскага паходжання. Вялікую групу складаюць асобы, якія засталіся на ўсходніх тэрыторыях пасля перамяшчэння дзяржаўных межаў. Іншыя – сучасныя эмігранты – утвараюць сённяшнюю Палонію ў краінах Захаду. Найвялікшай дыяспарай з’яўляецца амерыканская Палонія. У 2012 годзе ў адных толькі Злучаных Штатах польскае паходжанне задэкларавала больш за 9,6 млн асоб.
 
Пажаданні міністра замежных спраў з нагоды Дня Палоніі і палякаў за мяжой
 
 

Прэс-служба МЗС


2020: Люты | Студзень
2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад