падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 27 чэрвеня 2019

450 гадоў Люблінскай уніі

 
Люблінская унія. Ян Матэйка, 1869 г.
 
1 ліпеня 1569 г., 450 гадоў таму, паміж Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім была падпісаная Люблінская унія. Яна завяршыла доўгі працэс збліжэння гэтых дзвюх дзяржаў. У выніку паўстаў унікальны, інтэграваны, шматнацыянальны дзяржаўны арганізм. Акт Люблінскай Уніі захоўваецца ў Цэнтральным гістарычным архіве ў Варшаве.

 

Акт Люблінскай Уніі (Цэнтральны гістарычны архіў ў Варшаве)
 
На падставе рашэння польскай і літоўскай шляхты была створана Рэч Паспалітая. Абедзве краіны, якія называліся Карона і Літва, мелі агульнага караля, сейм і замежную палітыку. У іх захаваліся асобны цэнтральны ўрад і адміністрацыя, казна, законы і войска.
Рэч Паспалітая, якая ахоплівала тэрыторыю сучаснай Беларусі, Літвы, Польшчы і Украіны, праіснавала два стагоддзі. Унія ніколі не была скасаваная, а яе дзеянне скончылася ў 1795 годдзе ў выніку захаплення зямель Расейскай імперыяй, Каралеўствам Прусія і Аўстрыйскай імперыяй.
У XIX стагоддзі, у часы фарміравання нацыянальных дзяржаў, Люблінскую унію крытыкавалі за абмежаванне свабод і суверэннасці народаў, якія яе стваралі.
Створаная ў выніку падпісання Люблінскай уніі Рэч Паспалітая была адной з найбуйнейшых дзяржаў Еўропы XVI стагоддзя. Шматкультурная, шматрэлігійная і шматнацыянальная краіна існавала дзякуючы ўсведамленню сумесных мэт і ўменню знаходзіць кампраміс.

2019: Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад