падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 05 верасня 2019

Акцыя #ХТОТЫТАКІ: адкрый свае карані

 
Фонд „Дапамога палякам на Усходзе” ўжо другі раз распачаў сацыяльную акцыю #ХТОТЫТАКІ. У гэтым годзе арганізатары заахвочваюць да вывучэння польскай мовы дзяцей, якія жывуць за мяжой, паказваючы радасць, якую дае адкрыццё сваіх каранёў.
 

Сацыяльная акцыя #ХТОТЫТАКІ, якую праводзіць Фонд „Дапамога палякам на Усходзе”, разлічана на асоб польскага паходжання, якія жывуць за мяжой. Яна заключаецца ў папулярызацыі вывучэння польскай мовы сярод дзяцей, якія маюць польскія карані. Галоўная мэта — змяніць свядомасць палякаў за мяжой і ў Польшчы адносна вывучэння польскай мовы і звярнуць увагу на карысць, якая вынікае з білінгвізму нашых малых землякоў, і, перш за ўсё, на фарміраванне польскай ідэнтычнасці.

У гэтым годзе аўтары акцыі засяродзілі ўвагу на асобах польскага паходжання, якія знаходзяцца ў Літве, Латвіі, Украіне, Беларусі, Чэшскай Рэспубліцы, а таксама Казахстане і Расіі.

Мяркуецца, што ў згаданых краінах у польскіх школах навучаецца звыш 150 тыс. вучняў. У Літве дзейнічае 76 школ і 84 дзіцячыя садкі і дашкольныя групы, у Чэхіі — 28 школ і 33 садкі, у Латвіі — 4 школы, 1 садок, у Беларусі — 181 навучальны пункт і 25 садкоў з факультатывамі па польскай мове.

Ва ўсіх гэтых краінах, акрамя Украіны і часткова Расіі, назіраецца праблема змяншэння зацікаўленасці вывучэннем польскай мовы. „Нягледзячы на шматгадовую падтрымку Польшчай гэтых устаноў існуе тэндэнцыя да выкарыстання мовы краіны пражывання або рускай мовы, як падчас перапынкаў паміж урокамі ў польскіх школах, так і ў кантактах паміж равеснікамі”, — каментуе Мікалай Фалькоўскі, старшыня праўлення Фонду „Дапамога палякам на Усходзе”. „Кожны год сапраўдны выклік — заахвоціць бацькоў чарговых першакласнікаў запісацца ў польскія школы. Як і ўвесці польскую мову ў штодзённае жыццё вучняў там, дзе яна не ўжываецца дома, дзякуючы польскай літаратуры, прэсе і культуры”, — дадае Фалькоўскі.

Каб стаць бліжэй да адрасатаў, Фонд „Дапамога палякам на Усходзе” падрыхтаваў 2 споты. Першае відэа расказвае гісторыю дзяўчынкі, якая знаходзіць прадметы, звязаныя з гісторыяй і польскімі каранямі сваёй сям’і і дзякуючы гэтаму адкрывае сваю ідэнтычнасць, якая ў выніку паўплывае на яе жыццёвы шлях. Прэм'ера спота з працягам гісторыі адбудзецца ў кастрычніку.

Абодва фільмы будуць змешчаны на youtube.com і facebook.com. Акрамя таго, акцыю падтрымаюць інфлюэнсеры, папулярныя сярод асоб польскага паходжання, якія жывуць у згаданых вышэй краінах. Будзе таксама падтрымка ў сацыяльных сетках і адпаведныя PR-дзеянні. Акцыю падтрымаюць таксама польскія цэнтры, якія дзейнічаюць за мяжой, падпарадкаваныя МЗС і Міністэрству нацыянальнай адукацыі, між іншым, польскія школы, консульскія і дыпламатычныя ўстановы, а таксама інфармацыйныя спонсары і СМІ польскай дыяспары. Акцыя будзе працягвацца ўсю восень.

Усе зацікаўленыя тэматыкай акцыі змогуць паглыбіць свае веды і атрымаць дапамогу праз інтэрнэт-партал www.ktotyjesteś.pl, дзе змешчаны, між іншым, спіс замежных адукацыйных цэнтраў, дзе можна вывучаць польскую мову, а таксама інфармацыя, якая дапаможа падчас вывучэння польскай мовы.

Акцыя ўрачыста стартавала падчас канферэнцыі ў Сенаце Рэспублікі Польшча. Тады ж быў паказаны першы спот, прысвечаны папулярызацыі акцыі.

Акцыя фінансуецца ў рамках патраната Сената Рэспублікі Польшча над польскай дыяспарай і палякамі за мяжой. Праект падтрымліваюць таксама Міністэрства замежных спраў, Міністэрства нацыянальнай адукацыі, Цэнтр развіцця польскай адукацыі за мяжой і Фонд “Свабода і Дэмакратыя”.


2019: Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад