Навіны / 03 лютага 2011
Нечаканыя словы Д. Мядзведзева пра Катынь.
Прэзідэнт Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што гэта вельмі сумна, што чвэрць расейцаў па-ранейшаму лічыць, што дакументы, якія пацвярджаюць віну Іосіфа Сталіна і НКВД за забойства польскіх афіцэраў у 1940 годзе былі сфальсіфікаваныя.
Па словах прэзідэнта, гэта азначае, што "тлумачальную працу" па Катыні трэба актыўна прадаўжаць, нават калі гэта "непрыемныя старонкі" для Расіі.
Мядзведзеў гаварыў пра гэта ў Екацярынбургу на Ўрале на пасяджэнні Савета па развіццю грамадзянскай супольнасці і правах чалавека, стэнаграма якога была апублікавана ў сераду на сайце Прэзідэнта РФ.
− Гэта вельмі сумна, што 26 адсоткаў, чвэрць нашай краіны лічыць, насуперак усталяваным дакументам, я асабіста гэтую папку, што называецца, выцягваў з усімі вензелямі і гэтак далей, што ўсё гэта хлусня, што ўсё гэта фальсіфікавана для таго, каб кінуць цень на Айчыну. На жаль, не фальсіфікавана, мы з вамі гэта разумеем, - сказаў прэзідэнт.
Крыніцы:
http://wiadomosci.onet.pl/swiat/nieoczekiwane-slowa-miedwiediewa-ws-katynia,1,4163027,wiadomosc.html
Падрабязней па адрасе :http://instpol.by/news/128.html
2012: Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад




