падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 22 студзеня 2013

150-гадавіна Студзеньскага паўстання 1863 г.

22 студзеня 2013 года ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных 150-ай гадавіне Студзеньскага паўстання 1863 г. і ўшанаванні памяці яго ўдзельнікаў, дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Пётр Козакевіч і старшыня Фонду беларускай культуры Ўладзімір Гілеп усклалі кветкі і запалілі знічы на магіле паўстанцаў 1863 года, якая знаходзіцца ў вёсцы Плябань (Мінская вобл., Маладзечанскі раён). На парафіяльных могілках была магіла паўстанцаў, якія загінулі 21 сакавіка 1863 года ў сутычцы з расійскім войскам пад кіраўніцтвам палкоўніка Калакольцава.
Помнік на іх магіле ўстаноўлены дзякуючы намаганням камандзіра палка Корпусу Аховы Пагранічча «Вялейка» па ініцыятыве ксяндза прэлата Караля Любяньца.
 

22 студзеня 2013 года адзначаецца 150-ая гадавіна выбуху Студзеньскага паўстання 1863 г. (у беларускай гістарыяграфіі больш вядомага як паўстанне Кастуся Каліноўскага).

22 студзеня 1863 года ў Варшаве быў выдадзены маніфест, які абвяшчаў выбух Студзеньскага паўстання - польскага нацыянальнага паўстання супраць Расійскай імперыі на тэрыторыі Польшчы, а таксама сучасных Літвы, Беларусі і Ўкраіны. Гэтае паўстанне было адным з найбольш працяглых і масавых вызваленчых рухаў у XIX стагоддзі. Нягледзячы на першапачатковыя поспехі, восенню 1864 года паўстанне скончылася паразай. На працягу года загінулі каля 30 тысяч чалавек, а пасля падаўлення паўстання больш за 40 тысяч яго ўдзельнікаў было саслана ў Сібір.

Студзеньскае паўстанне 1863 года стала штуршком да нацыянальна-вызваленчага руху не толькі палякам, але і іншым народам Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, між іншым беларусам.

З нагоды 150-ай гадавіны Студзеньскага паўстання ў Польшчы адбудуцца шматлікія ўшанавальныя мерапрыемствы пад ганаровым патранатам прэзідэнта Рэспублікі Польшча Браніслава Камароўскага.

Польскі Інстытут у Мінску таксама плануе правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да 150-ай гадавіны паўстання: канферэнцыі, выставы, канцэрты, выданні публікацый.


2019: Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад