падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 14 чэрвеня 2013

Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне

Асацыяцыя «Этнаграфічная майстэрня» (Варшава) ужо трэці раз запрашае прыняць удзел у міжнародным праекце «Этнапраект. Польска-беларускія этнаграфічныя практыкі ў маладым дызайне»

Наша галоўная мэта - натхніць дызайнераў, даць ім новыя ідэі. Супрацоўніцтва паміж маладымі дызайнерамі, якія ўдзельнічаюць у праекце з Польшчы і Беларусі, дасць ім магчымасць абмяняцца вопытам і свежымі думкамі. Сумесныя навучальныя паездкі па дзвюх краінах дазволяць больш даведацца аб іх традыцыйнай народнай культуры, а ўключаныя ў праграму семінары і сустрэчы з прафесіяналамі з розных сфер будуць спрыяць развіццю здольнасцяў творчага пераўтварэння народных матываў у працах нашых удзельнікаў. Тэматыка грунтуецца на тэндэнцыі ў дызайне, званай "этнадызайнам", якая для нас з'яўляецца падставай для міжкультурных камунікацый і дыскусій пра тое, як можна звяртацца да культурнай спадчыны ў аспекце сучаснага дызайну.
Праект разлічаны на маладых дызайнераў, звязаных з такімі напрамкамі як прамысловы дызайн, прамысловая графіка, дызайн адзення, а таксама архітэктура і дызайн інтэр'еру. Мы запрашаем выпускнікоў і студэнтаў, якія скончылі, па меншай меры, другі год навучання ў вышэйшай навучальнай установе профільнага характару, але па ўзросце не старэйшыя за 30 гадоў. Як і ў папярэдніх выпусках, мы абярэм 16 удзельнікаў: 8 з Польшчы і 8 з Беларусі.

Падчас інтэнсіўнай праграмы абмену, заснаванай на сумесных паездках па Польшчы і Беларусі, удзельнікі на працягу 15 дзён змогуць пабываць у розных месцах, пазнаёміцца ​​з майстрамі і іх творчасцю, гэта мы лічым асабліва цікавым і натхняльным для развіцця этнадызайну. У гэтым годзе мы наведаем гістарычныя рэгіёны Польшчы, такія як Курпе і Падляшша,а таксама Варшаву, Мінск, Гомель, Брэст. У час паездкі ўдзельнікі прыгатуюць два праекты ў графічнай форме ў галіне дызайну: першы - заснаваны на матывах польскай народнай культуры, а другі,адпаведна, беларускай. Вынікам работы будзе выстава, якая будзе паказана і ў Варшаве, і ў Мінску. У пачатку верасня выніковая выстава Этнапраекту будзе прымаць удзел у Wawa Design Fesival (Варшава).

У праграме паездкі запланаваны лекцыі, семінары, сустрэчы, прагулкі, экскурсіі, кансультацыі, а таксама час для індывідуальнай працы над праектамі. Маладыя дызайнеры будуць працаваць пад кіраўніцтвам як народных майстроў і рамеснікаў,так і сучасных дызайнераў і тэарэтыкаў. Таксама ўдзельнікі наведаюць музеі, Скансэн і мастацкія майстэрні.
Мы прапануем ўдзел у праекце, галоўнай мэтай якога з'яўляецца праца ў галіне этнадызайну ў тэорыі і практыцы, а таксама абмен вопытам і кантактамі ў групе маладых мастакоў.


Калі і як:

•Прыём заявак пачынаем 1 чэрвеня 2013 і сканчаем 24 чэрвеня 2013
•У праекце прымуць удзел 8 чалавек з Польшчы і 8 з Беларусі, якіх мы абярэм на аснове дасланых заявак і партфоліо
•Заяўкі прымаем па адрасе: etnoprojekt2013@gmail.com
• Паездка адбудзецца 25.08-08.09.2013
• Удзел у праекце бясплатны
 
 
 
 
 

2019: Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад