падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 20 ліпеня 2013

24 ліпеня у Мінску адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі «Колеры праваслаўя. Польшча»

24 ліпеня ў Цэнтры духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускага Экзархата «Усіх тужлівых Радасць» (вул. Прытыцкга, 65) адбудзецца адкрыццё фотавыстаўкі «Колеры праваслаўя. Польшча». Фотавыстаўка ў рамках міжнароднага інтэрнэт-праекта ОrthPhoto.net  пачынае сваю працу па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі.
 
У адкрыцці выставы прымуць удзел царкоўныя дзеячы, вучоныя, дыпламаты, дзеячы культуры і мастацтва. Галоўны госць - стваральнік і кіраўнік адзінага ў свеце ўсеправаслаўнага інтэрнэт-праекта www.orthphoto.net  Аляксандр Васілюк з Беластока. Цырымонія будзе суправаджацца прэзентацыяй фільма і жывой музыкай. Тут выступіць хор храма свяшчэннамучаніка Васіля з Варшавы. Па заканчэнні пройдзе семінар, прысвечаны рэлігійна-культурным сувязям праваслаўнай Польшчы і Беларусі. Міжнародны праект ствараўся па благаславенні Мітрапаліта Варшаўскага і ўсёй Польшчы Савы. Гэта ўжо трэцяя выстава інтэрнэт-партала www.orthphoto.net. Больш за 200 фотаздымкаў 57 аўтараў дапамогуць гледачу здзейсніць маляўнічае падарожжа па праваслаўнай Польшчы. Тут можна ўбачыць храмы, пазнаёміцца ​​з рэлігійнымі традыцыямі, выбітнымі праваслаўнымі дзеячамі суседняй краіны. OrthPhoto - гэта унікальная інтэрнэт-пляцоўка, арганізаваная прафесійнымі фатографамі і аматарамі. Гэта цалкам валанцёрскі праект. Выстава будзе працаваць у сталіцы на працягу месяца.
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад