падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 11 лiстапада 2016

98-ая гадавінa Незалежнасці Польшчы

Сёння 11 лістапада Польшча святкуе 98-ю гадавінy Незалежнасці!

Па ўсім краі чуюцца словы "Мазуркі" Дамброўскага, якая ў 1926 годзе стала афіцыйным гімнам краіны: 

“Яшчэ Польшча не загінула,
Пакуль мы жывем. 
Усё, што ўзята варожай сілай, 
Шаблямі вярнем...”

А ці  Вы ведаеце, які наш сумесны польска-беларускі герой узгадваецца ў арыгінальным поўным тэксце Мазуркі Дамброўскага?


#MyPolska – святкуем незалежнасць па ўсім свеце

Зрабі сваё фота з бела-чырвоным сцягам або ў месцы, якое асацыіруецца з Польшчай. 11 лістапада, у Дзень Незалежнасці Польшчы, змясці фота ў сацыяльных сетках з хэштэгам #MyPolska і святкуй 98-годдзе вяртання Польшчай незалежнасці!

У акцыі #MyPolska можа прыняць удзел кожны – па ўсім свеце. Дастаткова мець фотаапарат або смартфон, нацыянальную сімволіку або месца, якое асацыіруецца з Польшчай. Калі зробіш нацыянальнае сэлфі, змясці яго ў Твітары, Фэйсбуку або Інстаграм з #MyPolska.

Правілы акцыі #MyPolska

Пакажы сваю Польшчу, незалежна ад таго, на якім канцы свету ты знаходзішся: на гары Касцюшкі ў Аўстраліі або каля помніка Тадэвушу Касцюшку перад Белам домам у Вашынгтоне. Зрабі фота з намаляваным сцягам на шчацэ на вуліцы Юзафа Бэма ў Варшаве або каля помніка Юзафу Бэму ў Будапешце. Спіс месцаў і сімвалаў бясконцы і залежыць ад Тваёй ініцыятывы. Фота змясці ў сацыяльных сетках з #MyPolska.

На фотаздымку ты можаш быць з сям’ёй або сябрамі. Запрасі да ўдзелу ў акцыі сваіх знаёмых, якія жывуць за межамі Польшчы, і радуйся незалежнасці.

Ініцыятар акцыі #MyPolska – Пасольства Рэспублікі Польшча ў Лондане. Годна і радасна адзначыць гадавіну вяртання Польшчай незалежнасці заахвочваюць Міністэрства замежных спраў і польскія дыпламаты.

Прэс-служба

Міністэрства замежных спраў



2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад