падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 29 кастрычнiка 2017

Прыём заяў на Праграму перакладу ©POLAND

Ідзе ІІ тур прыёму заяў на ўдзел у Праграме перакладу ©POLAND у 2017 годзе. Заявы прымаюцца з 18 верасня да 15 лістапада анлайн на сайце Інстытута кнігі.

Фармуляр даступны толькі ў перыяд прыёму заяў. Вынікі конкурсу будуць абвешчаны да канца студзеня 2018 года










Праграма перакладу ©POLAND мае на мэце прамоцыю польскай літаратуры ў свеце. Яна адрасавана замежным і польскім выдаўцам, зацікаўленым выданнем польскіх кніг у перакладзе на іншыя мовы.

Праграма ахопліваенаступныя творы:

· мастацкая літаратура – проза, паэзія, драматургія;

· працы па гуманітарных навуках, мінулых і сучасных, у шырокім разуменні (асабліва, прысвечаныя культуры і літаратуры Польшчы);

· літаратура факту (літаратурны рэпартаж, біяграфія, мемуары, эсэістыка);

· гістарычныя творы (нарысы і навукова-папулярная літаратура, за выключэннем твораў вузкага навуковага характару);

· літаратура для дзяцей і моладзі;

· комікс.

Фінансавы ўдзел Інстытута Кнігі прадугледжвае частковае пакрыццё коштаў выдання твора, у тым ліку:

1) пераклад твора з польскай мовы на іншую мову;
2) кошты на набыццё аўтарскіх правоў;
3) публікацыя твора.

У конкурсе прапаноў могуць удзельнічаць выдаўцы, дасведчаныя ў друку і распаўсюдзе кніг у той моўнай прасторы, якой датычыць прапанова, якія маюць намер выдаць перакладзеныя на іншыя мовы свету творы польскай літаратуры, а таксама распаўсюджваць твор у папяровай і/ці электроннай форме і/ці форме аўдыёкнігі па-за межамі Польшчы.

Штогод з 1 лютага да 31 сакавіка зацікаўленыя выдаўцы могуць падаваць заявы. Вынікі конкурсу публікуюцца не пазней за 31 жніўня таго ж года.

У выпадку няпоўнага размеркавання сродкаў магчыма правядзенне дадатковага конкурсу прапаноў.

Заявы падаюцца ў электроннай форме пра сайт Інстытута кнігі.

Канчатковае рашэнне аб падпісанні дамовы з выдаўцом прымае Дырэктар Інстытута кнігі.

У выпадку станоўчага разгляду заявы Інстытут кнігі падпісвае з выдаўцом дамову на выданне і распаўсюджванне твора.

Твор павінен быць выдадзены і ўсе пытанні павінны быць урэгуляваны згодна з тэрмінамі, вызначанымі выдаўцом у заяве. Тэрмін не можа быць ранейшы за 1 студзеня першага каляндарнага года пасля тэрміну падачы заявы і пазнейшы за 30 лістапада другога каляндарнага года пасля тэрміну падачы заявы. У выпадку ўказання выдаўцом тэрміну публікацыі ў першым каляндарным годзе пасля тэрміну падачы заявы, ён не можа быць ранейшы за 30 лістапада дадзенага года.

Тэрмін выдання твора і ўрэгулявання ўсіх пытанняў, заяўлены ў прапанове, можа быць падоўжаны па просьбе выдаўца пісьмовай згодай Інстытута кнігі выключна ў перыяд да 30 лістапада другога каляндарнага года пасля тэрміну падачы прапановы. Пасля заканчэння тэрміну выдання і вырашэння ўсіх пытанняў, усе абавязацельствы Інстытута кнігі перад выдаўцом здымаюцца.

Урэгуляванне ўсіх пытанняў па выданні твора прадугледжвае прадастаўленне Інстытуту кнігі выдаўцом:

· 10 экзэмпляраў выдадзенага твора з лагатыпам і інфармацыяй, што выпуск кнігі ажыццёўлены пры падтрымцы Інстытута кнігі – падрабязная інфармацыя змешчана ў дамове;

· аднаго рахунку-фактуры, выстаўленага выдаўцом на Інстытут кнігі, за выкананую выдавецкую паслугу на суму з улікам абавязковых падатаў, памер і валюта якой указаны ў дамове;

· пісьмовай інфармацыі пра тыраж выдання твора і спосаб яго распаўсюджвання.

Пасля пацвярджэння Інстытутам кнігі выканання падпісанай дамовы і адпаведным урэгуляванні ўсіх пытанняў, звязаных з выданнем, Інстытут кнігі пералічвае на ўказаны ў фактуры рахунак выдаўца прадугледжаную падпісанай дамовай суму фінансавага ўдзелу Інстытута кнігі ў коштах публікацыі.


Як падаць заяву – практычная інфармацыя

Дзеля таго, каб правільна запоўніць заяву і далучыць усе неабходныя дакументы, трэба падрыхтаваць:

· інфармацыю пра кнігу, якая павінна быць надрукавана: аўтар, назва, выдавец арыгінала, год выдання арыгінала, у выпадку друку зборнікаў і анталогій неабходна таксама далучыць спіс тэкстаў, што павінны быць надрукаваны ў кнізе;

· інфармацыю пра перакладчыка: кантактныя дадзеныя і бібліяграфія перакладаў;

· інфармацыю пра кошты на набыццё правоў (авансавы плацёж, што не падлягае вяртанню, прадугледжаны ў дамове з уладальнікам правоў);

· інфармацыю пра кошт перакладу: колькасць стандартных старонак 1800 знакаў з прабеламі для празаічных твораў і колькасць радкоў для паэтычных твораў, а таксама стаўка за пераклад адной стандартнай старонкі ці аднаго радка;

· інфармацыю пра кошт выдання: колькасць экзэмпляраў і кошт друку аднаго экзэмпляра (датычыць толькі ілюстраваных кніг для дзяцей і коміксаў);

· інфармацыю пра заяўляльніка: профіль выдавецтва і/ці выдавецкі каталог;

· план прасоўвання і распаўсюджвання кнігі;

· скан падпісанай дамовы з уладальнікам правоў;

· скан падпісанай дамовы з перакладчыкам.


УвагаКошты за набыццё аўтарскіх правоў і перакладу павінны вынікаць з далучаны дамоў.


Больш падрабязная інфармацыя на сайце http://www.instytutksiazki.pl


2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад