падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

Навіны / 06 лiстапада 2017

МЕСЯЦ ПОЛЬСКАЙ ЛІТАРАТУРЫ - 2017

Цягам лістапада Польскі Інстытут у Мінску правядзе шэраг рознафарматных літаратурных імпрэзаў – прэзентацыі кніг, сустрэчы з польскімі пісьменнікамі і іх беларускімі перакладчыкамі, паэтычныя чытанні, прэзентацыю літаратурна-мастацкай выставы і шмат чаго яшчэ. А нагодай для гэтага з’яўляецца традыцыйны, вядомы ўжо многім аматарам прыгожага слова “Месяц польскай літаратуры”. У гэтым годзе імпрэзы “Месяца” захопяць самыя розныя пляцоўкі горада: мы чакаем Вас у музеі, бібліятэцы, галерэі, студэнцкай аўдыторыі і ў бары таксама. УВАХОД ВОЛЬНЫ на ўсе імпрэзы.


9.11 (чацвер), 18:00. Урачыстае адкрыццё “Месяца польскай літаратуры’2017”. Прэзентацыя кнігі ўспамінаў Зыгмунта Мінейкі “З ТАЙГІ ПАД АКРОПАЛЬ” з удзелам перакладчыцы Марыны Запартыка, гісторыкаў Вольгі Гарбачовай і Дзмітрыя Матвейчыка;  вядзе  Андрэй Хадановіч, грае трыа “Вытокі”.

Музей “Дом Ваньковічаў” (вул. Інтэрнацыянальная, 33А).

 

14.11 (аўторак), 16:00.  “ДЖОЗЭФ КОНРАД. ПАСАЖЫР З НАСТРОМА” – адкрыццё літаратурна-мастацкай выставы да 160-годдзя з дня нараджэння сусветна вядомага пісьменніка Джозэфа Конрада.

Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасці, 116).

 

17.11 (пятніца), 20:20. “36 М² ДУМАК”. Паэтычны вечар з Даротай Команпрэзентацыя беларускамоўнага выдання зборніка вершаў. З удзелам аўтаркі і перакладчыка  Андрэя Хадановіча. Сустрэча пройдзе ў рамках фестывалю “Знак роўнасці”.

Галерэя “Тут.бай” (праспект Дзяржынскага, 57. Бізнэс-цэнтр Omega Tower, 9 паверх).

 

23.11 (чацвер), 19:00. “ТЭОРЫІ ЛІТАРАТУРЫ ХХ СТАГОДДЗЯ” – найважнейшыя тэорыі літаратуры ў адным томе! Ад бясспрэчных аўтарытэтаў польскага літаратуразнаўства  А. Бужыньскай і М.П. Маркоўскага. Прэзентацыя беларускамоўнага выдання з удзелам аўтараў і перакладчыкаў.

БІП-Інстытут правазнаўства (вул. Кастрычніцкая, 5, аўд. 102, уваход праз Малую залу к/з «Мінск»)

 

30.11 (чацвер), 19:00. ПРАРОК ІНШАСВЕТУ. БАЛЯСЛАЎ ЛЕСЬМЯН”да 140 гадоў з дня нараджэння і 80 гадоў з дня смерці знакамітага польскага паэта. Прэзентацыя перакладу зборніка вершаў на беларускую мову. З удзелам перакладчыц Марыі Мартысевіч, Кацярыны Маціеўскай і Ганны Янкуты. Спецыяльны госць - польскі перакладчык, кіраўнік польска-беларускіх перакладчыцкіх семінараў Адам Паморскі.

Мінск, Кнігарня “Сон Гогаля” (вул. Леніна, 15)


САРДЭЧНА ЗАПРАШАЕМ!




2017: Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2012: Снежань | Лiстапад | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Май | Красавiк | Люты | Студзень
2011: Снежань | Кастрычнiк | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2010: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2009: Лiстапад