падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Тэорыі літаратуры ХХ ст. прэзентаваны ў Мінску

Беларускі пераклад польскага выдання “Тэорыі літаратуры ХХ стагоддзя” Анны Бужыньскай і Міхала Паўла Маркоўскага быў прэзентаваны ў Беларускім Інстытуце Правазнаўства 23 лістапада ў рамках Месяца польскай літаратуры.

Кніга прадстаўляе з сябе грунтоўнае апісанне найважнейшых тэорый літаратуры ХХ стагоддзя, ад псіхааналізу да посткаланіялізму. Гэты ўжо класічны польскі падручнік прадставіў вучань Анны Бужыньскай, выкладчык Кафедры тэорыі літаратуры Ягелонскага Універсітэта доктар Матэвуш Скуха. Таксама ён распавёў пра стварэнне кнігі і яе акадэмічны лёс.

Ініцыятарка беларускага перакладу старшыня беларускага ПЭН-Цэнтра, паэтка і перакладчыца Таццяна Нядбай распавяла пра сваё знаёмства з гэтым выданнем і пра яго доўгі, але паспяховы шлях да беларускага чытача. Прагучалі таксама прамовы навуковага рэдактара кнігі Лявона Баршчэўскага і аўтаркі прадмовы да беларускага выдання загадчыцы Кафедры замежнай літаратуры Філалагічнага факультэта БДУ Ганны Бутырчык.

Над кнігай працавала каманда перакладчыц – Таццяна Нядбай, Марыя Пушкіна, Святлана Рогач і Марына Шода. Сродкі на выданне былі сабраныя праз краўдфандынгавую платформу, а таксама паступалі ад спонсараў і арганізацый з розных краін.

 “Не варта ставіцца да гэтай кнігі выключна як да падручніка, гэта годная пазіцыя для ўсіх гуманітарыяў і інтэлектуалаў”, - адзначыў прысутны на прэзентацыі Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Матэвуш Адамскі.

Выданне можна набыць у кнігарні “Акадэмкніга” (Мінск, пр. Незалежнасці 72).

 




















2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты