падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Прэзентацыя паэзіі Баляслава Лесьмяна

30 лістапада ў кнігарні “Сон Гогаля” адбылася прэзентацыя зборніка выбраных вершаў Баляслава Лесьмяна ў перакладзе на беларускую мову. Зборнік выйшаў у выдавецтве Змітра Коласа пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску ў серыі “Паэты планеты”, якая прадстаўляе беларускаму чытачу шэдэўры сусветнай паэзіі на беларускай мове. Выхад тома вершаў знакамітага польскага паэта быў прымеркаваны да сёлетняй падвойнай гадавіны: 140 гадоў з дня нараджэння паэта і 80 гадоў з дня яго смерці.
 
 
Прэзентавалі кнігу перакладчыцы вершаў Баляслава Лесьмяна - Марыя Мартысевіч, Кацярына Маціеўская і Ганна Янкута, выдавец серыі “Паэты планеты” Зміцер Колас і ганаровы госць - польскі перакладчык, кіраўнік польска-беларускіх перакладчыцкіх семінараў, старшыня Польскага ПЭН-Цэнтра Адам Паморскі. Мадэраваў сустрэчу паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.
 
 

Адам Паморскі правёў кароткі экскурс у паэтыку Лесьмяна, удзельнікі разгледзелі версіфікацыйныя аспекты перакладаў яго вершаў, перакладчыцы падзяліліся ўражаннямі ад працы з тэкстамі і распавялі пра свае стратэгіі перакладу.

Прагучалі і ўласна вершы знакамітага паэта ў арыгінале, прачытаныя Адамам Паморскім, і ў перакладзе на беларускую мову ў выкананні перакладчыц.
 
Андрэй Хадановіч, Марыя Пушкіна, Адам Паморскі, Ганна Янкута, Кацярына Маціеўская
 
Адам Паморскі і Ўладзімір Арлоў
 

На такой паэтычнай ноце завяршыўся чарговы цыкл сустрэч пад назвай “Месяц польскай літаратуры”, якія цягам лістапада прайшлі на розных культурных пляцоўках беларускай сталіцы.


2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты