падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Вернісаж «Кракаўскія калядныя батлейкі»

12 снежня адбылося адкрыццё выставы “Кракаўскія калядныя батлейкі”.

Выставу адкрылі госці з Польшчы намеснік дырэктара Гістарычнага музея горада Кракава Анна Суховяк, куратар выставы Міхал Шчэрба, супрацоўнік музея і рэстаўратар батлеек Анна Гаўроньска, а таксама Алег Рыжкоў, дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Матэўш Адамскі.




Батлейкі выклікалі вялікую цікавасць у жыхароў і гасцей Мінска. Пазнаёміцца з прыгожай кракаўскай традыцыяй і раздзяліць калядны настрой прыйшло шмат людзей.





Традыцыя кракаўскіх батлеек бярэ свой пачатак у XIX стагоддзі. Захавальнікам гэтай прыгожай традыцыі з’яўляецца Гістарычны музей горада Кракава, які ў 1937 годзе арганізаваў першы конкурс на самую прыгожую батлейку. Кракаўская батлейка – гэта не проста калядныя сцэны ў экстэр'еры кракаўскіх будынкаў, але нашмат больш. Батлейка – гэта аповед пра Кракаў. У гэтым аповедзе пераплятаецца гісторыя, легенды і сучаснасць горада. У шматпавярховых фантазійных канструкцыях на тэму архітэктуры Кракава акрамя сцэн Раства Хрыстова, схаваны і Вавельскі смок, і лайконік, і каралі, і нацыянальныя героі, і вялікія палякі, і нават чорт і пан Твардоўскі. Нездарма гэта адметная кракаўская традыцыя ўнесена ў спіс нематэрыяльных культурных каштоўнасцей Польшчы. 

Крыніцай натхнення для стваральнікаў батлейкі з’яўляецца стылёвая разнастайнасць кракаўскіх касцёлаў. Гэта форма батлейкі сфармавалася ў XIX ст., распаўсюдзілася ў XX ст. і культывуецца дагэтуль, з'яўляючыся правобразам сучасных батлеек.






Першую батлейку стварыў каля тысяча дзевяцісотага года кафельшчык Міхал Эзэнэкер. Да нашых дзён захаваўся ўсяго адзін ягоны твор, але іменна ён ужо больш за 70 гадоў вызначае конкурсны канон. 

Батлейка Міхала Эзэнэкера

Батлейка Міхала Эзэнэкера


На выставе былі прадстаўлены адны з лепшых конкурсных экспанатаў з фондаў музея Кракава. Старэйшы быў створаны ў 1978 годзе. Гледзячы на батлейкі, наведвальнікі заўважаць, што некаторыя з іх маюць вельмі складаную канструкцыю. Гэта пэўная прыкмета, што творца такой батлейкі прысвяціў ёй тысячы гадзін.




Выстава працуе да 14 студзеня 2018 г. Запрашаем здзейсніць падарожжа ў дзівосны свет гісторыі кракаўскіх батлеек!


Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00




2019: Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты