падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Міжнародныя навуковыя чытанні «Філаматы і філарэты»

13–14 снежня 2017 года ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа НАН Беларусі адбыліся Міжнародныя навуковыя чытанні “Філаматы і філарэты: творчы лёс пакалення ў гісторыі і сучаснасці”, прысвечаныя 200-годдзю ўтварэння таварыства.

На канферэнцыі абмяркоўвалася дзейнасць Таварыства філаматаў і моладзевых згуртаванняў Віленскага ўніверсітэта 1817–1823 гг.  у кантэксце гістарычных падзей і з перспектывы часу,  творчая спадчына ўдзельнікаў філамацкага руху: здабыткі ў навуковай, літаратурнай і іншых сферах дзейнасці, а таксама лёсы і творчасць знакамітых дзеячаў філамацкага руху ў кантэксце айчыннай і сусветнай культуры (Адам Міцкевіч, Ігнат Дамейка, Ян Чачот, Тамаш Зан, Антоні Эдвард Адынец і інш.).

На адкрыцці канферэнцыі выступіў Дырэктар польскага Інстытута Матэвуш Адамскі.

З польскага боку ў канферэнцыі прынялі ўдзел:

1. Др Тэрэса Рончка-Езёрска (Інстытут літаратурных даследаванняў Польскай акадэміі навук)

з тэмай:  "Невядомы падарунак Адама Міцкевіча ў спадчыне кракаўскга антыкварыята Амброзія Грабоўскага 


2. Праф. др габ. Данута Завадзка (Інстытут Польскай філалогіі Універсітэта ў Беластоку)

з тэмай: "Філаматы ў рэгіянальнай і нацыянальнай памяці –  на прыкладзе падляшскіх  віленскіх таварыстваў"

3. Праф. др габ. Ежы Бароўчык  (Інстытут Польскай філалогіі Універсітэта імя А. Міцкевіча ў Познані)

з тэмай: "Памяць, праектаванне будучыні і мастацтва сяброўства ў філамацкіх і ссыльных лістах Томаша Зана 1817–1839".

13 снежня ў рамках мерапрыемства ў Доме-музеі Ваньковічаў у Мінску адбылася літаратурна-музычная вечарына “ЗОРКА ФІЛАМАТАЎ”, у якой прынялі ўдзел пісьменнікі, перакладчыкі, даследчыкі літаратуры Кастусь Цвірка, Ірына Багдановіч, выступіў анасамбль салістаў “Вытокі” (Мастацкі кіраўнік – лаўрэат міжнародных конкурсаў Аляксей Фралоў), Яраслаў Макарыч – гітара, бард Аляксей Жбанаў, а вершы вершы Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Тамаша Зана ў перакладах А.Вялюгіна, Р.Барадуліна, К.Цвіркі, І.Багдановіч прагучалі ў выкананні дыктара Беларускага тэлебачання Міхаіла Кіцеля.


Анасамбль салістаў “Вытокі”


Бард Аляксей Жбанаў


Міхаіла Кіцель


Яраслаў Макарыч


2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты