падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

«Кракаўскія калядныя батлейкі» ў Віцебску

25 студзеня адбылося адкрыццё выставы «Кракаўскія калядныя батлейкі» ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі.
 
 
 
Выставу адкрывалі Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік, Старшыня Віцебскага абласнога савета народных дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, госці з Польшчы - намеснік дырэктара Гістарычнага музея горада Кракава Анна Суховяк, куратар выставы, кіраўнік аддзела Музея «Цэлестат» Малгажата Няхай, Віцебскі біскуп Алег Буткевіч, старшыня Епархіяльнага аддзела па справах культуры, творчасці і аховы помнікаў пратаірэй Мікалай Прусакоў і Дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Глеб Савіцкі.
 
 
Батлейкі выклікалі вялікую цікавасць у жыхароў і гасцей Віцебска. Пазнаёміцца з прыгожай кракаўскай традыцыяй прыйшло шмат людзей.
 
 
На выставе былі прадстаўлены адны з найлепшых конкурсных экспанатаў з фондаў музея Кракава. Старэйшы з іх быў створаны ў 1978 годзе. Гледзячы на батлейкі, наведвальнікі заўважаць, што некаторыя з іх маюць вельмі складаную канструкцыю. Гэта пэўная прыкмета, што творца такой батлейкі прысвяціў ёй тысячы гадзін.
 
Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Конрад Паўлік
 
 Выступае Віцебскі біскуп Алег Буткевіч
 
 
Выстава працуе да 1 красавіка 2018 г. Запрашаем здзейсніць падарожжа ў дзівосны свет гісторыі кракаўскіх батлеек!
 
Фота - архіў Польскага Інстытута ў Мінску

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты