падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Святкаванне Дня нараджэння Тадэвуша Касцюшкі

4 лютага 2018 года ва ўрочышчы Мерачоўшчына адбыліся святочныя мерапрыемствы з нагоды 272-ой гадавіны з дня нараджэння генерала Тадэвуша Касцюшкі.
 
Святкаванне пачалося з імшы ў Касцёле Св. Троіцы ў Косаве, дзе быў хрышчоны Тадэвуш Касцюшка.

Пазней удзельнікі мерапрыемства накіраваліся ва ўрочышча Мерачоўшчына, дзе знаходзіцца адбудаваны фальварак Касьцюшкаў, каб ускласці кветкі і вянкі да памятнага знака. Ва ўрачыстых мерапрыемствах удзел узялі прадстаўнікі мясцовых улад, Генеральнага консульства Польшчы ў Брэсце і Польскага Інстытута ў Мінску, Пасольства ЗША ў Мінску, Генеральнага консульства Украіны ў Брэсце, а таксама прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Беларусі і Польшчы. 
 
 
 
 
У Палацы Пуслоўскіх адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Тадэвуш Касцюшка. Цана свабоды”. У вернісажы ўзялі ўдзел намеснік дырэктара Музея Т. Касцюшкі Ірына Семянюк, Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч, Старшыня Беларускага грамадскага гісторыка-культурнага аб’яднання імя Т. Касцюшкі Леанід Несцярчук.
 
 
Выставу адкрывае Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Пётр Казакевіч
 

Паглядзець выставу можна да 30 красавіка 2018 года

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты