падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Славамір Копер сустрэўся з чытачамі ў Мінску

Польскі гісторык і публіцыст Славамір Копер сустрэўся на Польскім стэндзе з чытачамі і наведвальнікамі XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу і прэзентаваў сваю кнігу “Жанчыны Другой Рэчы Паспалітай”. На пачатку сустрэчы з прывітальным словам да слухачоў звярнуўся Часовы Павераны ў Справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Міхал Хабрас, які падкрэсліў, што кніга прэзентуецца ў Беларусі да юбілею 100-годдзя вяртання Польшчай незалежнасці.

Выступае Часовы Павераны ў Справах Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Міхал Хабрас

Славамір Копер і перакладчыца Марыя Пушкіна

Аўтар распавёў пра тое, як ён працуе над сваімі кнігамі, адкуль чэрпае інфармацыю, якім чынам тая ці іншая знакамітая асоба трапляе ў яго кнігі, а хто яго зусім не цікавіць.

Я заўсёды лічыў, што гісторыя – гэта жывыя людзі, а не даты і сухія факты… Я пішу пра гісторыю без палітыкі, але з анекдотамі, цікавымі фактамі і жывымі людзьмі, хоць некаторыя называюць мяне пляткаром,”- кажа аўтар. Але ён не звяртае на гэта ўвагі, таму што сваімі кнігамі выклікае ў людзей зацікаўленасць да гісторыі, а некалькі дзясяткаў яго кніг былі выдадзены агульным тыражом 800 тыс. экземпляраў.


 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты