падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Канцэрт да 100-годдзя аднаўлення Незалежнасці Польшчы

18 сакавіка 2018 года на сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбыўся cвяточны канцэрт “МУЗЫЧНАЕ ПАДАРОЖЖА ПРАЗ СТАГОДДЗЕ”, прысвечаны сотай гадавіне аднаўлення незалежнасці Польшчы. Ансамбль салістаў "КЛАСІК-АВАНГАРД" пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Байдава прадставіў з гэтай нагоды цікавую праграму, якая  складалася з выдатных прыкладаў польскай музыкі апошняга стагоддзя, а таксама твораў сучасных беларускіх кампазітараў.
Ганаровым госцем канцэрта быў Старшыня саюза польскіх кампазітараў Мечыслаў Камінэк, які выступіў з уступным словам да слухачоў.
 
Праект атрымаў падтрымку:
- Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Рэспубліка Польшча ў рамках шматгадовай праграмы “Незалежная” на 2017-2021 гг. www.mkidn.gov.pl
- Інстытута Адама Міцкевіча ў рамках праграмы „Культурныя масты” www.culture.pl.

Арганізатары канцэрта:
Беларуская дзяржаўная філармонія www.philharmonic.by
Саюз польскіх кампазітараў www.zkp.pl
Польскі цэнтр музычнай інфармацыі www.polmic.pl
Польскі Інстытут у Мінску www.instpol.by
 
У праграме канцэрта прагучалі творы Ігнацыя Яна Падэрэўскага, Караля Шыманоўскага, Гражыны Бацэвіч, Эміля Млынарскага, Кшыштафа Пендэрэцкага, Зыгмунта Краузэ, беларускіх кампазітараў польскага паходжання Эдзі Тырманд, Мечыслава Вайнберга, Генрыха Вагнера, а таксама беларускага кампазітара Дзмітрыя Лыбіна. 
 
 
 
 
Фота - архіў Польскага Інстытута ў Мінску

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты