падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Канцэрт памяці ахвяр смаленскай авіякатастрофы

10 красавіка ў Архікатэдры імя Найсвяцейшай Дзевы Марыі ў Мінску адбыўся Канцэрт памяці ахвяр смаленскай авіякатастрофы, арганізаваны з нагоды 8-ай гадавіны з дня трагедыі польскага прэзідэнцкага самалёта ў красавіку 2010 года.
У канцэрце выступіў адзін з лепшых польскіх арганістаў маладога пакалення Матэвуш ЖЭВУСКІ, заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь музычная капэла “САНОРУС” (мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор Аляксандр ХУМАЛА). 
Праграму канцэрта склалі творы беларускіх кампазітараў, скампанаваныя спецыяльна да канцэрта: Вольгі Падгайскай "Зона цішыні" і "Малітва аб спакоі", Канстанціна Яськова "Stabat Matter" і Віктара Кісценя “Святло непагаснае”. 

Госць з Польшчы прадставіў слухачам уласную арганную імправізацыю “Requiem”, а таксама “Sekwens” польскага кампазітара Марыяна Савы. Канцэрт завершыла “Імша” Тадэвуша Маклакевіча ў выкананні Капэлы “Санорус” і арганіста Матэвуша Жэвускага. 
На канцэрце прысутнічалі прадстаўнікі Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і культурнага асяроддзя Беларусі.



2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты