падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Прайшоў «Дзень польскай мовы і культуры» ў Віцебску

11 красавіка на Філалагічным факультэце Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Пятра Машэрава ў межах “Тыдня ведаў і крэатыўнасці” прайшоў “Дзень польскай мовы і культуры”. Цэнтр славянскіх моў і культур пад кіраўніцтвам кандыдата філалагічных навук, выкладчыка польскай мовы Юрыя Бабіча правёў шэраг мерапрыемстваў.

Была прадстаўлена справаздача па выніках паездкі груп студэнтаў, што ў рамках дамовы аб супрацоўніцтве паміж Віцебскам і Зялёнай Гурай мелі магчымасць стажыравацца ў Польшчы.

Удзельнікі віртуальнага падарожжа па Польшчы пазнаёміліся з помнікамі архітэктуры Варшавы і Кракава, Вроцлава і Гданьска, пачулі шмат цікавай інфармацыі пра Мазуры і Татры.

Адбыліся конкурс па чытанні вершаў, спаборніцтвы па паэтычным перакладзе, напісанне дыктоўкі.

Увесь дзень у калідоры гучала польская музыка, наведвальнікі ахвотна падхоплівалі вядомыя рытмы. Агулам у мерапрыемствах узяло ўдзел каля 60 чалавек, у тым ліку слухачы бясплатных курсаў польскай мовы, арганізаваных Польскім Інстытутам.

Падчас афіцыйнага закрыцця “Тыдня ведаў і крэатыўнасці” прайшла цырымонія ўзнагароджвання ўдзельнікаў. Пераможцы атрымалі прызы ад Польскага Інстытута ў Мінску: падручнікі па польскай мове і сувеніры з Польшчы.

 
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты