падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Беларускія выдаўцы на выставе ў Беластоку

Група беларускіх выдавецтваў, дзякуючы падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску, чарговы раз удзельнічала ў Міжнароднай кніжнай выставе ў Беластоку, што праходзіла 20-22 красавіка ў Падляшскай оперы і філармоніі.

Выстава праходзіла ўжо ў 7-ы раз, і пяты год запар свае кнігі прадстаўляюць у Беластоку выдаўцы з Беларусі. Яны прывезлі на кніжную выставу каля 150 пазіцый. Форум у падляшскай сталіцы мае важнае значэнне перадусім з той прычыны, што тут жыве вялікая колькасць беларусаў. Сярод іх беларуская кніга мае шырокае кола прыхільнікаў. Гэта была даказана і гэтым разам – зацікаўленасць да навінак выдавецтваў “Галіяфы”, “Кнігазбор”, “Янушкевіч” і “Архэ” была высокай. Традыцыйна мясцовую чытацкую аўдыторыю цікавяць кнігі па гісторыі, немалым попытам карыстаецца дзіцячая літаратура.

Для беларускіх выдаўцоў беластоцкая выстава стварае выдатную магчымасць пазнаёміцца з трэндамі развіцця польскага кніжнага рынку, выбраць перспектыўныя кнігі для перакладаў, нарэшце, усталяваць кантакты з калегамі з Польшчы.
 
Фота Яраслава Іванюка

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты