падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Брэсце адкрылася выстава «Акадэмія 100 плакатаў»

8 чэрвеня 2018 года ў Выставачнай зале Брэсцкага абласнога грамадска-культурнага цэнтра абылося адкрыццё выставы «Акадэмія 100 плакатаў» са збораў Акадэміі мастацтваў у Катавіцах (Польшча).

У вернісажы ўзялі ўдзел Загадчык выставачнай залы Кацярына Шаўчэнка, Загадчык аддзела па каардынацыі ўстаноў культуры Упраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Лілія Сведуновіч, Консул Рэспублікі Польшча ў Брэсце Кшыштаф Расіньскі, в.а. Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, мастак Леў Алімаў, а таксама куратар выставы Моніка Старовіч і мастак Катажына Гаўрых-Алендэр.

Гэтую выставу можна падзяліць на дзве часткі. Першая – архіўная, гэта плакаты зробленыя студэнтамі ў майстэрні графічнага праектавання прафесара Тадэвуша Грабоўскага у 70-х і на пачатку 80-х гадоў. Большасць гэтых плакатаў ананімная.

Другая частка выставы – працы мастакоў, якія стварылі гэтую Акадэмію мастацтваў – майстроў, іх вучняў і паслядоўнікаў. Сярод іх вядомыя мастакі Вальдэмар Свежы, Томаш Юра, Збігнеў Печыкалян, Раман Каларус, Гжэгаж Хандэрэк, Катажына Гаўрых-Алендэр, Богна Отта –Вэнгрын і многія іншых.

Прэм’ера выставы адбылася падчас урачыстага пачатку навучальнага года 2016/17 у Акадэміі мастацтваў у Катавіцах.








2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты