падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Мінску адкрылася выстава «EQUOS. KOŃ. КОНЬ»

18 чэрвеня 2018 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь абылося адкрыццё выставы «Equos. Koń. Конь» з калекцый Музея Паўднёвага Падляшша (Бяла-Падляска, Рэспубліка Польшча) і Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь. Выстава арганізавана пры падтрымцы Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь і Польскага Інстытута ў Мінску.

У вернісажы ўзялі ўдзел Намеснік дырэктара Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Сяргей Вечар, Намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Уладзімір Яцко, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча Артур Міхальскі, Дырэктар Музея Паўднёвага Падляшша Віялета Яжамбкоўска, Старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, Старшыня Беларускага фонду культуры Тадэвуш Стружэцкі.

Выстава прапануе гледачу пазнаёміцца з тэмай каня ў выяўленчым (жывапіс, скульптура, арыгінальная і друкаваная графіка) і дэкаратыўна-прыкладным мастацтве. На ёй прадстаўлена больш за дзвесце твораў еўрапейскіх, беларускіх, рускіх мастакоў XVII–XXI стагоддзяў. Гэта дае магчымасць паказаць, як мастакі розных эпох, мастацкіх школ, стыляў і напрамкаў інтэрпрэтавалі вобраз каня ў розных жанрах мастацтва – ад батальных сцэн да пейзажа, якія ў рамках выставы складаюцца ў адзіны іпічны жанр (ад грэчаскага hippos – конь).

Экспазіцыя складаецца з некалькіх тэматычных раздзелаў, якія аб’ядноўваюць творы з падобнымі сюжэтамі, што дазваляе прасачыць устойлівую цікавасць мастакоў да пэўных тэм і матываў, звязаных з выявай коней, і адначасова дае магчымасць ацаніць розныя мастацкія рашэнні, прапанаваныя майстрамі розных стыляў і пакаленняў.
 
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча Артур Міхальскі
 
Дырэктар Музея Паўднёвага Падляшша Віялета Яжамбкоўска
 
 
 
Куратар выставы Святлана Пракоп'ева праводзіць экскурсію для гасцей
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты