падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Навуковая канферэнцыя да 220-годдзя Адама Міцкевіча

21 чэрвеня на Філалагічным факультэце БДУ пачала сваю працу Міжнародная навуковая канферэнцыя "Беларуска-польскія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі", прысвечаная 220-годдзю з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
На адкрыцці канферэнцыі выступілі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі, дэкан філалагічнага факультэта БДУ І. С. Роўда,  дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі І. Л. Капылоў, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Алесь Суша, старшыня Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў Ірына Багдановіч і інш.
У межах канферэнцыі ў Інстытутце мовазнаўства імя Якуба Коласа і  Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі  адбыўся  Круглы стол, прысвечаны польскім беларусістам Антаніне Абрэмбскай-Яблоньскай і Юзафу Абрэмбскаму, у якім сярод іншых выступіла з дакладам Прафесар Эльжбета Смулкова.

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі - Грамадскае аб’яднанне “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”, Філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Польскі Інстытут у Мінску.













2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты