падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Фестываль культур «РАКАЎСКІ ФЭСТ-2018»

2 верасня ў Ракаве адбыўся ІІІ Фестываль культур РАКАЎСКІ ФЭСТ-2018 . 
У праграме фэсту адбылася прэзентацыя польскай, беларускай, літоўскай і яўрэйскай культур. Акрамя разнастайнай музычнай і харэаграфічнай праграмы на галоўнай сцэне, гасцям фэсту былі запрапанаваны шматлікія дадатковыя мерапрыемствы - кірмаш “Горад майстроў”, экскурсія па Ракаву, выставы і творчыя забавы для дзяцей, квэст “Сцежкамі кантрабандыстаў”, флэшмоб “Затанчым разам” і “Спеўны сход”, фота-пленэр, стравы нацыянальнай кухні. 

У вячэрняй праграме выступіў знакаміты гурт KAPELA ZE WSI WARSZAWA” , які па праву лічыцца легендай польскай фолк-сцэны.  

Галоўныя арганізатары фэста: Пасольства Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Мінску, Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Валожынскага райвыканкама, Ракаўскі сельскі выканаўчы камітэт. Парнёрам фестывалю было таксама Пасольства Ізраіля ў Беларусі.

На адкрыцці фестывалю выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі



Для малодшых наведвальнікаў фэсту было арганізавана каляровае падарожжа “Размалюй Польшчу” - імправізаваная вандроўка па вялікай карце краіны і цікавыя факты пра гісторыю, геаграфію, прыроду і жыхароў Польшчы.






Зорка вечара - гурт KAPELA ZE WSI WARSZAWA”  (Польшча)







2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты