падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Польскія выставы ў рамках МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ

6 верасня ў Галерэі «Ў» (вул. Кастрычніцкая, 19) адбылося адкрыццё асноўнай экспазіцыі МЕСЯЦА ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – 2018 Ва ўрачыстым адкрыцці Фестывалю прымалі ўдзел: галоўны куратар праекта, фатограф Андрэй Лянкевіч, куратар, аўтар экспазіцыі Месяца фатаграфіі Дзіна Даніловіч, дырэктар Галерэі «Ў» Ганна Чыстасердава, дырэктар Інстытута Гётэ Якаб Рачак, Дырэктар Польскага Інтстытута ў Мінску Томаш Адамскі, а таксама фатографы – аўтары выстаў праекта.

МЕСЯЦ ФАТАГРАФІІ ў МІНСКУ – гэта 18 выставаў фатографаў ды фотакалектываў з 10 краінаў на 7 сталічных пляцоўках і аўдыторыя больш за 500 000 чалавек, прапанова паразважаць пра фатаграфію як феномен, інструмент і нагоду для дыялогаў, дыскусіяў і абмену досведам. Вось ужо пяты год каманда фестывалю трымае беларускую публіку ў інтэлектуальным тонусе – нечаканымі канцэпцыямі, праектамі з самых розных куткоў зямлі і знакамітымі гасцямі.

На адрыцці Месяца сярод іншых выставак 2 польскія праекты: выстава Пшэмыслава Пакрыцкага «Рытуалы пераходу», які прадстаўляе свецкія аспекты рэлігійных абрадаў. Другі праект – гэта выстава вядомага польска-беларускага аб’яднання “SputnikPhotos ” «Страчаныя тэрыторыі: Новы канец» – апошні праект аб’яднання зняты ў былых савецкіх рэспубліках. Падчас вернсіажа праекта адбылася аўтарская экскурсія па выставе «Рытуалы пераходу» Пшэмыслава Пакрыцкага. Польскі фатограф расказаў, як збіраў шматгадовую серыю, прысвечаную сямейным абрадам, і як няпроста і захапляльна адначасова ўсё гэта было.

Выстава працуе да 6 кастрычніка 2018 года.


 
 
 
Злева - аўтар выставы «Рытуалы пераходу» Пшэмыслаў Пакрыцкі
 


2020: Студзень
2019: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты