падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Яшчэ адно «Лета з кнігай»

6 верасня ў Зале замежных моў Маладзечанскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Максіма Багдановіча адбыўся фінал чарговага конкурсу «Лета з кнігай». Сам конкурс і ўдзел у ім Польскага Інстытута ўжо сталі добрай традыцыяй.

Бібліятэкары ўзнагароджвалі чытачоў, якія ўсё лета чыталі кнігі на замежных мовах, у тым ліку і на польскай. Падарункі ад Польскага Інстытута ў Мінску атрымалі чытачы, якія за лета справіліся з найбольшай колькасцю кніг на польскай мове. Ужо больш за год у Зале замежных моў Маладзечанскай цэнтральнай бібліятэкі пры падтрымцы Бібліятэкі Польскага Інстытута ў Мінску дзейнічае “польская палічка”.

Першае месца другі год запар заняў Аляксандр Бурак, за лета ён прачытаў 21 кнігу, другое месца заняла Ангеліна Пекар (у яе спісе 18 кніг), трэцяе месца падзялілі Ціхан Бяляўскі і Лізавета Салдаценка, чацвёрты прыз перайшоў да Уладзіслава Скачкова. Падарункі і вітанні ад імя Польскага Інстытута перадала каардынатарка Бібліятэкі Польскага Інстытута ў Мінску.

Свята аздобілі песні на французскай і англійскай мовах, а пераможцы ў іншых катэгорыях прачыталі вершы. Намаганнямі супрацоўнікаў Бібліятэкі для пераможцаў быў зладжаны салодкі стол.

Падарункі для чытачоў-пераможцаў у іншых моўных катэгорыях традыцыйна былі прадастаўлены Інфармацыйным цэнтрам Пасольства ЗША ў Мінску, Інстытутам Гётэ ў Мінску, Французскай Медыятэкай.
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты