падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрылася выстава фатаграфій Зоф’і Хамянтоўскай

4 кастрычніка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося адкрыццё выставы фатаграфій «З палескага архіва Зоф’і Хамянтоўскай» са збораў Фонда «Археалогія Фатаграфіі» ў Варшаве.
 
Арганізатары выставы: Польскі Інстытут у Мінску, Фонд “Археалогія Фатаграфіі”, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь.

Выстава праходзіць у рамках Месяца Фатаграфіі ў Мінску.

У адкрыцці выставы прынялі ўдзел: Намеснік Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, кіраўнік аддзела фатаграфіі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Надзея Саўчанка і прадстаўніца Фонда “Археалогія Фатаграфіі” Анна Хорнік.

У рамках вернісажу адбыўся паказ фільма “Я здымаю”. Гэта ўнікальны матэрыял, сабраны з фрагментаў стужак Хамянтоўскай канца 1920-х гадоў, які прадстаўляе асабістае жыццё фатографкі, яе сям'і і сяброў.

Выстава Зоф’і Хамянтоўскай з’яўляецца другой прэзентацыяй даробку фатографкі ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь. Першая выстава адбылася ўвосень 2011 года ў рамках культурнай праграмы Старшынства Рэспублікі Польшча ў Радзе Еўрапейскага Саюза.
 
Намеснік Дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі
 
Анна Хорнік, Фонд “Археалогія Фатаграфіі”
 
Кіраўнік аддзела фатаграфіі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь Надзея Саўчанка
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты