падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Мінску прайшла канферэнцыя «Статут 1588»

12 кастрычніка ў Мінску прайшла Міжнародная навуковая канферэнцыя “Статут 1588 г: заканадаўчыя гарантыі суверэнітэту ВКЛ”. Арганізатарам канферэнцыі з’яўляўся Інстытут гісторыі НАН Беларусі, партнёрам выступаў Польскі інстытут у Мінску.

Канферэнцыя стала важнай падзеяй у рамках святкавання юбілея прыняцця трэцяга Статута ВКЛ, месцам вывучэння гісторыі заканадаўства і дзяржаўнасці Беларусі часоў Вялікага Княства Літоўскага.

З прывітальнымі словамі на пленарным пасяджэнні выступілі акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар гістарычных навук, прафесар Аляксандр Аляксандравіч Каваленя, дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Вячаслаў Віктаравіч Даніловіч, намеснік дырэктара Польскага інстытута ў Мінску Томаш Адамскі і намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па заканадаўству Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандр Іванавіч Маркевіч.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел вядомыя спецыялісты ў галіне гісторыі дзяржавы і права з Беларусі, Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны і Чэхіі.

Прафесар Варшаўскага ўніверсітэта Анджэй Закшэўскі выступіў з дакладам “Статут: гарантыя ці падман”.
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты