падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Майстар-класы для настаўнікаў польскай мовы

 25 кастрычніка адбыліся метадычныя майстар-класы для выкладчыкаў польскай мовы як замежнай, арганізаваныя Таварыствам Аматараў школы культуры і польскай мовы Сілезскага ўніверсітэта ў Катавіцах і Польскім Інстытутам у Мінску, сумесна з БІП-Інстытутам правазнаўства. Праект рэалізаваны пры фінансавай падтрымцы Сената Рэспублікі Польшча ў рамках праграмы апекі Палоніі і палякаў за мяжой у 2018 годзе.

У майстар-класах, якія правялі Аляксандра Ахтэлік і Моніка Кшэмпэк, удзельнічалі як універсітэцкія выкладчыкі, так і настаўнікі польскай мовы з агульнаадукацыйных школ, а таксама прыватных школ замежных моў.

Галоўнай тэмай былі абраны “Гульні і моўныя забавы ў навучанні польскай мове як замежнай”. Лектары прадставілі выбраныя моўныя гульні і забавы, якія можна выкарыстаць на занятках па польскай мовы, сярод якіх гульні на замацаванне і пашырэнне лексічнага запасу, запамінанне граматычных канструкцый, забавы на заахвочванне да камунікацыі, якія можна выкарыстоўваць у групах з розным узроўнем валодання мовай.

Напрыканцы сустрэчы ў бібліятэчныя фонды Польскага Інстытута былі перададзены дыдактычныя дапаможнікі і падручнікі.

 
 
У рамках праекта лектары таксама правялі заняткі для слухачоў курсаў польскай мовы пры Польскім Інстытуце ў Мінску.
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты