падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Прэзентаваны раман С. Пясецкага «Гляну я ў аконца...»

9 лістапада ў Музеі “Дом Ваньковічаў” прэзентацыяй перакладу на беларускую мову рамана Сяргея Пясецкага “Гляну я ў аконца…” распачаўся "Месяц польскай літаратутры-2018”.
 

Дырэктар Польскага Інстытута  Цэзары Карпіньскі 
 
Удзельнікі прэзентацыі ўзгадалі важныя і цікавыя факты з біяграфіі творчасці С. Пясецкага. Літаратуразнаўца і даследчык творчасці С. Пясецкага д-р н. Кшыштаф Паляхоньскі (Вроцлаў) падкрэсліў, што яго жыццё магло б стаць сцэнаром не аднаго фільма. Падчас турэмнага зняволення Пясецкі вывучыў польскую мову, адмовіўшыся ад рускай. Менавіта дзякуючы пісьменніцкаму таленту ён быў датэрмінова вызвалены з турмы - пасля напісання рамана “Каханак Вялікай Мядзведзіцы”.
 

Злева направа: Андрэй Хадановіч, Марыя Пушкіна, Кшыштаф Паляхоньскі, Мікалай Іваноў, Якуб Бернат

Гісторык праф. Мікалай Іваноў (Аполе) узгадвае гістарычныя ўмовы і падкрэслівае, што ў той час у Мінску толькі сапраўдны гультай не займаўся кантрабандай.

Пра сувязь з беларускасцю і беларускай мовай распавёў праф. Вячаслаў Пятровіч Рагойша (Мінск), які сам паходзіць з Ракава, што вельмі часта згадвае ў сваіх творах Пясецкі.

Ініцыятарам з’яўлення “Менскай трылогіі” ў перакладзе на беларускую мову называе сябе перакладчык і журналіст Якуба Берната (Варшава). Ён распавёў, што некалькі год таму выпадкова набыў у букіністычнай кнігарні “Гляну я ў аконца…”. Зразумеўшы, што ў ёй ідзе гаворка пра сённяшнюю сталіцу Беларусі, вырашыў, што беларусы абавязкова павінны з ёй пазнаёміцца. Атрымаўшы згоду ад уладальніцы аўтарскіх правоў унучкі Пясецкага Евы Тамашэўскай, прапанаваў свайму калегу Віктару Шукеловічу перакласці твор на беларускую мову. Ён пераклаў першы раман “Яблычак”.

Пераклад “Гляну я ў аконца” здзейсніла перакладчыца Марыя Пушкіна, якая падчас прэзентацыі распавяла прысутным пра цікавыя і складаныя моманты працы над перакладам жаргону кантрабандыстаў.

Вёў прэзентацыю паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч.


Такім чынам, сёння беларускаму чытачу даступныя першая і другая часткі трылогіі, што дзякуючы падтрымцы Польскага Інстытута, выйшлі ў выдавецтве “Логвінаў”. Неўзабаве і заключны трэці раман трылогіі з’явіцца на паліцах кнігарняў.


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты