падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Вернісаж выставы «Крама з цытатамі»

 
13 лістапада ў галерэі “Атрыум” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ў рамках "Месяца польскай літаратуры" адкрылася літаратурная-мастацкая выстава “Крама з цытатамі”. Выставу адкрывалі дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Сцяпанавіч Матульскі і дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі.
Праект і выставу прадстаўлялі публіцы аўтарка, польская дызайнерка Дар’я Мельцажэвіч і ўладальніца “Крамы з цытатамі” ў г. Познань Барбара Канцэвіч.
 
Злева направа: Раман Матульскі, Цэзары Карпіньскі, Дар'я Мельцажэвіч, Барбара Канцэвіч
 

Дар’я Мельцажэвіч адзначыла, што ёй вельмі прыемна было атрымаць запрашэнне і прэзентаваць свае працы ў Мінску, за што выказала падзяку арганізатарам выставы. Таксама аўтарка расказала пра ідэю ўзнікнення і развіццё праекта, які ўжо хутка адзначыць сваё 6-годдзе.

На мінскай выставе прадстаўлена 30 праектаў – выказванні знакамітых палякаў, а галерэя ў Познані налічвае каля 140 праектаў, у тым ліку выказванні замежных аўтараў і вядомых постацей не толькі са свету літаратуры.
 
Пазнаёміцца з усімі праектамі, а таксама набыць разнастайным прадметы з цытатамі можна ў краме "Sklep z cytatami".
 
 

Выстава суправаджаецца падборкай кніг з фондаў Бібліятэкі прадстаўленых на плакатах аўтараў
 

Выстава працуе да 1 лютага 2019 года.


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты