падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Прэзентацыя біяграфіі Рамана Скірмунта

 
Беларускі гісторык, прафесар Аляксандр Смалянчук прэзентаваў мінчанам сваю кнігу “Раман Скірмунт (1868-1939): жыццяпіс грамадзяніна Краю”, якая выйшла ў выдавецтве Змітра Коласа пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Orsa-Romano Cultural and Educational Foundation Inc.

Кніга рыхтавалася да друку больш за 20 гадоў. Аўтар збіраў матэрыялы ў архівах Беларусі, Польшчы, Нямеччыны, Расеі, Украіны, Літвы і Латвіі. Апроч таго аналізаваў тэксты ягоных кніг і шматлікіх публікацый у перыядычным друку Расеі, БНР і Польшчы 1900-1930-х гг.

Апрача дакументаў і фотаздымкаў, у кнігу ўвайшлі і ўспаміны жыхароў Піншчыны пра Скірмунтаў.

На прэзентацыі гаворка вялася пра працу над напісаннем кнігі, пра асобу Рамана Скірмунта і тое, чаму яго варта вярнуць у памяць беларусаў. Аўтар адзначыў, што “калі я ствараў кнігу пра Скірмунта, Скірмунт ствараў маю асобу”.

Жадаючыя маглі набыць кнігу, зрабіўшы ахвяраванне для Гродзенскага дзіцячага хоспісу.
 
Мадэратар сустрэчы Таццяна Вадалажская і аўтар Аляксандр Смалянчук
 
 
 
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты