падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

І. Карповіч прэзентаваў раман «Сонька» ў Мінску

 
У пятніцу 23 лістапада ў мінскай кнігарні «Сон Гогаля» адбылася прэзентацыя беларускага выдання рамана Ігната Карповіча «Сонька».

Кніга выйшла ў свет у выдавецтве «Логвінаў» пры падтрымцы Інстытута Кнігі (Кракаў)

У імпрэзе прыняў удзел сам аўтар і перакладчыца рамана на беларускую мову Марыя Мартысевіч. Мадэратарам імпрэзы выступіў паэт і перакладчык Андрэй Хадановіч, сінхронны пераклад - Марыя Пушкіна. Ганаровай госцяй стала артыстка Светлана Анікей, якая выканала ролю Сонькі ў пастаноўцы Драматычнага тэатра імя Аляксандра Венгеркі ў Беластоку. Прэзентацыя прайшла ў межах “Месяца польскай літаратуры”.

Аўтар і перакладчыца распавялі пра доўгую дарогу тэкста да чытача і незвычайнасць спалучэння сур'ёзных тэм з постмадэрнісцкай іроніяй. Асабліва цікава было паслухаць пра ролю беларускіх дыялектызмаў у рамане і спосабы іх перастварэння.

Святлана Анікей распавяла пра свае ўражанні ад беластоцкай пастаноўкі і небяспечныя гастролі праекта ў Індыі.

Усе жадаючыя атрымалі падвойныя аўтографы ў свежанабытыя кнігі: ад аўтара і ад перакладчыцы.
 
Злева направа: Марыя Пушкіна, Ігнат Карповіч, Марыя Мартысевіч. Андрэй Хадановіч
 
 
Святлана Анікей (злева)
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты