падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Сустрэча польскіх і беларускіх гісторыкаў у Беластоку

3 снежня 2018 г. адбылася трэцяя сустрэча беларускіх і польскіх гісторыкаў пад назвай “Беларуска-польскі дыялог гісторыкаў па цяжкіх справах: Час пералому 1917-1921”, арганізатарамі якой выступілі Універсітэт ў Беластоку, Польскі інстытут у Мінску і гістарычны факультэт Беларускага дзяржаўнаўнага ўніверсітэта. На гэты раз упершыню навуковую канферэнцыю прымаў польскі бок – Універсітэт у Беластоку, да гэтага ў 2017 годзе дзве сустрэчы прайшлі ў Мінску. Сустрэча была прысвечана абмеркаванню праблем у важны для беларускага і польскага народаў перыяд – станаўлення дзяржаўнасці ў выніку ўздыму нацыянальных рухаў ва ўмовах зацятых войнаў у рэгіёне. Таму храналагічна разглядаемы перыяд быў акрэслены як “Час пералому 1917-1921”.

У сустрэчы прымалі ўдзел прадстаўнікі польскіх і беларускіх устаноў выйшэйшай адукацыі.

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся прадстаўнікі устаноў-арганізатараў сустрэчы: прарэктар Універсітэта ў Беластоку, прафесар В. Сляшыньскі і дырэктар Польскага інстытута ў Мінску Ц. Карпіньскі, дэкан гістарычнага факультэта БДУ, прафесар А. Г. Каханоўскі.

У якасці праблемнага поля для абмеркавання былі вынесены два найбольш важныя пытанні: “Палітычныя ўмовы пабудовы польскай і беларускай дзяржаўнасці пачатку ХХ ст. Параўнаўчы аспект” і “Значэнне польска-савецкай вайны для палякаў і беларусаў”. Падчас дыскусіі яе ўдзельнікі звярталі ўвагу на ўнутраныя і знешнія фактары станаўлення беларускай і польскай дзяржаўнасці, узаемадзеянне і супрацьстаянне польскіх і беларускіх палітычных лідэраў, навукоўцы спрабавалі даць ацэнку польска-савецкай вайны не столькі з пункту гледжання ваенных падзей, колькі паглядзець на гэтую з’яву комплексна, у тым ліку з перспектывы яе наступстваў для беларускага і польскага грамадстваў нават да сённяшніх дзён.

Удзельнікі сустрэчы закраналі розныя аспекты ў гісторыі беларускага і польскага нацыянальнага рухаў, якія ставілі сваёй мэтай стварэнне незалежнай дзяржавы. Былі адзначаны розныя ўмовы, у якіх дзейнічалі польскі і беларускі нацыянальныя рухі, розная ступень кансалідацыі гэтых рухаў, іх узаемасувязі. Вялікая ўвага была нададзена фактару Першай Сусветнай вайны, якая дэстабілізавала рэгіён і зварушыла традыцыйны ўклад жыцця насельніцтва. Беларускі і польскі бок прадставілі сваю аргументацыю і далі сваю ацэнку разглядаемых падзей. Аднак агульная атмасфера сустрэчы характарызавалася імкненнем выслухаць іншы бок, паспрабаваць зразумець пазіцыю калег суседняй краіны і выпрацаваць па магчымасці сумесны падыход і ацэнку гістарычнага мінулага. Як зазначалі прысутныя, менавіта дыялог, а не спрэчкі і абвінавачанні, дазваляе будаваць канструктыўныя адносіны як паміж навукоўцамі, так і паміж дзяржавамі.
 
 
 
 
 

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты