падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Музычна-фільмовы праект «Пан Тадэвуш» у Мінску

Спецыяльны паказ нямога кіно “Пан Тадэвуш” (1928 г., рэж. Рышард Ардыньскі) на завяршэнне святкавання сёлетніх юбілеяў100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы і 220-годдзя з дня нараджэння Адама Міцкевіча.
Гучнымі авацыямі завяршыўся 15 снежня ў мінскім кінатэатры “Масква” паказ першай кінаадаптацыі паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш”.
Музыку да фільму скампанаваў спецыяльна да гэтай нагоды таленавіты беларускі кампазітар – Канстанцін Яськоў. Акампанемент да фільму стварыў Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь - сімфанічны аркестр і хор музычнай капэлы "Санорус", а за дырыжорскі пульт стаў сам аўтар новага музычнага суправаджэння да фільма.
Двухгадзінная музычна-фільмовая прэм’ера была вельмі цёпла ўспрынята перапоўненай залай кінатэатра «Масква». Апошнім акордам прыгожай аўтарскай музыкі, якая надзвычай трапна адлюстроўвала эмоцыі кожнага фрагменту эпапеі, стала выкананне польскага нацыянальнага гімна хорам “Санорус” разам з экраннымі персанажамі «Пана Тадэвуша».
На мерапрыемстве прысутнічаў Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі, намеснік дырэктара - Дарота Мамай, прадстаўнікі дыпламатычнага корпусу і Пасольства Републікі Польшча ў Мінску, журналісты і інш.










2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты