падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Падсумаванне працы польскага стэнда

 
6-10 лютага 2019 года Польскі Інстытут у Мінску, Пасольства Рэспублікі Польшча ў Мінску і кракаўскі Інстытут кнігі прадстаўлялі Польшчу на XXVI Мінскай міжнароднай кніжнай выставе-кірмашы. У гэтым годзе каля 300 экспанентаў з 35 краін прадставілі свае калекцыі кніг, а па падліках арганізатараў даведала выставу калі 60 тыс. чалавек.
 

На Польскім стэндзе былі прадстаўлены навінкі і бестселеры ўсіх жанраў літаратуры: мастацкай, дакументальнай, папулярна-навуковай і навуковай, а таксама даведнікі, падручнікі, альбомы і коміксы. Вялікай папулярнасцю карысталася як арыгінальная літаратура на польскай мове, так і ў перакладзе на беларускую і рускую мову. Шырокай аўдыторыі былі прадстаўлены кнігі, выдадзеныя пры падтрымцы Польскага Інстытута, і цікавыя экзэмпляры са збораў Бібліятэкі Польскага Інстытута.

Афіцыйнае адкрыццё адбылося 6 лютага. Нацыянальны польскі стэнд адкрывалі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Артур Міхальскі і Дырэктар Польскага Інстытута ў Мінску Цэзары Карпіньскі.
 
 У рамках кніжнай выставы на польскім стэндзе адбыліся тэматычныя падзеі з удзелам аўтараў кніг, перакладчыкаў і выдаўцоў.
7 лютага адбылася прэзентацыя альбома “Чэслаў Немэн”, выдадзенага да 80-годдзя вялікага артыста. Кнігу ппрадстаўлялі аўтары выдання: Вера Савіна - кінасцэнарыст, журналіст, куратар мастацкіх выстаў, аўтарка дакументальнага фільма пра Немэна “Гэты дзіўны свет”, і Віталь Раковіч - фатограф, дызайнер, а таксама сябра апякунскай рады Дома-музея Чэслава Немэна ў Старых Васілішках, мастацтвазнаўца Таццяна Бембель.
 
Злева направа: Таццяна Бембель, Вера Савіна, Віталь Раковіч
 

8 лютага адбылася прэзентацыя кнігі Аляксандра Васілеўскага “Старонкі гісторыі польскай дыпламатычнай службы 1918-1939. Эканамічная дыпламатыя” (трохмоўнае выданне: на польскай, англійскай і рускай мовах). Мадэратарам прэзентацыі быў кандыдат гістарычных навук Анатоль Вялікі. У сустрэчы ўдзельнічалі прадстаўнікі беларускага навуковага асяроддзя, выкладчыкі і студэнты навучальных устаноў, журналісты. Тэматыка кнігі асабліва цікавіла студэнтаў, якія бралі актыўны ўдзел у дыскусіі з аўтарам публікацыі.


Прэзентацыя перакладу трэцяга тома “Менскай трылогіі” Сяргея Пясецкага “Ніхто дабром не дасць збаўлення” прайшла 9 лютага пры поўным аншлагу. Выданне прэзентавалі ўнучка Сяргея Пясецкага, даследчыца яго творчасці Эва Тамашэвіч, перакладчыкі Віктар Шукеловіч і Марыя Пушкіна, рэдактарка перакладу трылогіі Марына Казлоўская.

Трэці том, як і два папярэднія, выйшаў у выдавецтве “Логвінаў” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута кнігі ў Кракаве. Госці прэзентацыі актыўна задавалі пытанні Эве Тамашэвіч пра жыццёвы і творчы шлях яе славутага дзеда. Яна нават паабяцала да канца года скончыць працу над біяграфіяй Сяргея Пясецкага і сказала, што не мае нічога супраць, каб першы яе пераклад быў зроблены на беларускую мову.
Завяршылася прэзентацыя музычным сэтам ад Лявона Вольскага, які зайграў кампазіцыі з легендарнага “Народнага альбома”, што тэматычна звязаны з кнігамі Пясецкага і падзеямі, што адбываліся ў перадваенны перыяд на польска-савецкім памежжы. Удзельнікамі прэзентацыі і канцэрта сталі калі 200 чалавек.
 
 
Эва Тамашэвіч
 
 
У апошні дзень, 10 лютага, дзя дзяцей і падлеткаў на стэндзе адбылася прэзентацыя фэнтэзійнай аповесці Анджэя Малешкі “Магічнае дрэва. Чырвонае крэсла”. Аповесць, якую на беларускую мову пераклала Марына Шода, выйшла ў выдавецтве “Янушкевіч” пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску і Інстытута кнігі ў Кракаве. Юныя чытачы актыўна ўдзельнічалі ў прэзентацыі: чыталі фрагменты аповесці, адказвалі на пытанні віктарыны і загадвалі жаданні, каб пераканацца ў магічнай сіле чырвонага крэсла.
 
 

Набыццё на выставе кніг польскіх аўтараў было магчымым дзякуючы нашым парнёрам – польскай фірме Ars Polona” і беларускай кнігарні “Акадэмкніга”.


2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты