падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Паказ фільма «СОН ПРА ВАРШАВУ»

15 лютага 2019 г. ў кінатэатры “Цэнтральны” адбыўся паказ дакументальнага фільма польскага рэжысёра Кшыштафа Магоўскага
“СОН ПРА ВАРШАВУ” (Польшча, 2014 г.)

Спецыяльны паказ поўнаметражнай біяграфічнай дакументальнай стужкі “Сон пра Варшаву” быў прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння Чэслава Немэна – куміра многіх пакаленняў, кампазітара, вакаліста, паэта, які стварыў свой непаўторны музычны свет і стаў сімвалам цэлай эпохі ў гісторыі музыкі.
Перад пачаткам сеанса перад публікай выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Спадар Артур Міхальскі.

Пра сваё знаёмства з Чэславам Немэнам расказала беларуская журналістка, кінасцэнарыст, аўтар дакументальнага фільма пра Чэслва Немэна “Дзіўны гэты свет...Чэслаў Немэн” – Спадарыня Вера Савіна.

Фільм «Сон пра Варшаву» быў створаны ў 2014 годзе, у 10-ую гадавіну смерці легендарнага артыста, які памёр у студзені 2004 года. У фільме выкарыстана шмат раней невядомых архіўных матэрыялаў, якія праліваюць новае святло на жыццё Чэслава Немэна.




2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты