падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Выстава Анны Макаць «Biblia Pauperum» у Мінску

15 сакавіка 2019 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы польскай мастачкі Анны Макаць “Biblia Pauperum”.
У вернісажы прынялі ўдзел: аўтарка выставы Анна Макаць, мастак-іканапісец Віктар Доўнар, Старшыня таварыства "Беларусь – Польшча" Анатоль Бутэвіч і дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Павел Сапоцька.
 
 
Мастак-іканапісец Віктар Доўнар
 
 
Мастачка Анна Макаць
 
Старшыня таварыства "Беларусь – Польшча" Анатоль Бутэвіч
 
 
 

Выстава складаецца з 35 жывапісных твораў-ікон. З аднаго боку аўтарка піша іконы ў адпаведнасці з канонам, які, нягледзячы на вызначэнне пэўных рамак, дазваляе захаваць свой уласны стыль. З іншага боку, у Анны Макаць ёсць работы, проста натхнёныя іконамі і падобныя да іх з тэхнічнага гледзішча. Гэта аўтарскія інтэрпрэтацыі рэлігійных тэм, такіх як святыя, Маці Божая, анёлы. Мастачка выкарыстоўвае ў сваёй творчасці матывы народнага мастацтва,а таксама візантыйскай і мексіканскай культуры.


2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты