падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Кнігазнаўчыя чытанні прайшлі ў Мінску

 
4–5 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшлі ХV Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні.
 

Мэтай мерапрыемства абмеркаванне актуальных пытанняў па вывучэнні і папулярызацыі кніжнай спадчыны, стымуляванне супрацоўніцтва паміж даследчыкамі кніжнай культуры з розных краін.

У межах канферэнцыі, між іншым. Былі абмеркаваны пытанні пра сучасныя бібліялагічныя школы, ролю асобы ў стварэнні і развіцці кнігазнаўства, пра беларускую рукапісную і друкаваную кнігу ў айчынных і замежных зборах, беларускія друкарні XVI–XVIІІ стст., пра кнігу ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі.

Дзякуючы падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску ў ХV Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях узялі ўдзел і выступілі з дакладамі па гісторыі кніжнай культуры вядомыя польскія вучоныя:

Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў (prof. dr hab. Zoja Jaroszewicz-Pieresławcew), доктар навук, прафесар Універсітэта Вармінска-Мазурскага (Ольштын);

Марыя Підлыпчак-Майеровіч (prof. dr hab. Maria Pidłypczak-Majerowicz), прафесар, доктар навук, старшыня праграмнага камітэта Карпарацыі вроцлаўскіх бібліятэкараў (Вроцлаў);

Гжэгаж Нець (prof. dr hab. Grzegorz Nieć), доктар навук, прафесар Педагагічнага ўніверсітэта імя Камісіі народнай адукацыі (Кракаў);

Лілія Коўкель (dr Lilia Kowkiel), кандыдат гістарычных навук, супрацоўнік аддзела польскага біяграфічнага слоўніка Інстытута гісторыі імя Тадэвуша Мантэйфеля Польскай акадэміі навук (Кракаў);

Томаш Шваціньскі (dr Tomasz Szwaciński), кандыдат гістарычных навук, в.а. кіраўніка Інстытута кнігі і чытання Нацыянальнай бібліятэкі ў Варшаве (Варшава).

Падчас урачыстага адкрыцця прайшла стала цырымонія ўзнагароджання ганаровых удзельнікаў Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў. Першыя кнігазнаўчыя чытанні адбыліся ў 1998 годзе, некаторыя арганізатары і ўдзельнікі першага форуму прыехалі на сёлетнюю канферэнцыю. За актыўны ўдзел у Міжнародных кнігазнаўчых чытаннях, значны асабісты ўклад у даследаванне беларускай кніжнай культуры падзякамі былі ўзнагароджаны ў тым ліку польскія даследчыцы.
 

Раман Сцяпанавіч Матульскі і Зоя Ярашэвіч-Пераслаўцаў
 

Марыя Підлыпчак-Майеровіч
 

Лілія Коўкель

Падрабязны рэпартаж пра падзею можна паглядзець на сайце Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты