падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Баранавічах адрылася выстава архітэктуры

 
5 красавіка адбылося адкрыццё выставы "Вечнасць і момант. 1918-1939 - Польшча моцная архітэктурай " у Баранавічах, якую ўжо мелі магчымасць убачыць жыхары Мінска і Брэста. На гэты раз выстава размясцілася ў зале галіновай літаратуры Баранавіцкай цэнтральнай гарадской бібліятэкі ім. В. Таўлая.

Выставу адкрывалі: Цэзары Карпіньскі - дырэктар Польскага інстытута ў Мінску, Наталля Эдуардаўна Міхальчык - начальнік сектара культуры Баранавіцкага гарадскога выканаўчага камітэта, Уладзімір Мікалаевіч Зуеў - дэпутат Баранавіцкага гарадскога Савета дэпутатаў, доктар тэхнічных навук Міхал Пшчулкоўскі з Акадэміі мастацтваў у Гданьску. Дзякуючы яму была створана другая частка выставы, прысвечаная польскай архітэктуры міжваеннага перыяду на тэрыторыі Заходняй Беларусі. Ён распавёў гасцям вернісажу аб архітэктанічных канцэпцыях гэтага гістарычнага перыяду, а таксама пра помнікі архітэктуры польскага мадэрнізму ў Беларусі, у тым ліку ў Баранавічах.

Выставу можна наведаць да 30 красавіка 2019 г.
 
Цэзары Карпіньскі
 

У рамках адкрыцця выставы адбылося выступленне дзіцячага хору "Вясёлка".

 
 
 
Наталля Эдуардаўна Міхальчык
 
Уладзімір Мікалаевіч Зуеў
 
Міхал Пшчулкоўскі
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты