падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адбыліся майстар-класы для настаўнікаў польскай мовы

 

13 красавіка ў Мінску адбыліся бясплатныя метадычныя майстар-класы для настаўнікаў польскай мовы як замежнай, арганізаваныя Школай замежных моў GLOSSA (Кракаў) і Польскім Інстытутам у Мінску ў партнёрстве з БІП-Інстытутам правазнаўства.

Інтэнсіў праводзіла Паўліна Куц – адна з аўтарак серыі падручнікаў "POLSKI krok po kroku - junior", дасведчаны метадыст.

Ірына Клачэнка, спецыялістка па працы з платформай http://www.e-polish.eu/, праводзіла індывідуальныя кансультацыі па пытаннях выкарыстання платформы ў працэсе навучання.

Удзельнікі атрымалі неабходныя дыдактычныя матэрыялы, сертыфікат удзельніка і доступ да платформы http://www.e-polish.eu/. Таксама кожны настаўнік атрымаў 4 адукацыйныя плакаты для выкарыстання на ўроках польскай мовы.

Такога кшталту майстар-класы скіраваны на абмен досведам і практычнымі парадамі, як вырашаць тыповыя праблемы ў навучанні польскай мовы.

У майстар-класах удзельнічала каля 70 настаўнікаў з розных гарадоў і адукацыйных асяродкаў.
 
 
 
 
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты