падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

У Мінску прайшоў фестываль «ДЗЕНЬ ПОЛЬШЧЫ»

 
15 чэрвеня 2019 года ў Верхнім горадзе гучна і весела прайшоў фестываль «ДЗЕНЬ ПОЛЬШЧЫ». Шматлікія госці свята польскай культуры мелі магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі і легендамі, гісторыяй, мовай і літаратурай, народнай, класічнай і рок-музыкай, пакаштаваць нацыянальныя стравы і даведацца шмат цікавых фактаў пра суседнюю краіну - Польшчу.
На галоўнай сцэне з вакальнымі і танцавальнымі нумарамі выступілі фальклорныя калектывы, у выкананні калектыву Шчучынскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці прагучалі песні Чэслава Немэна. Сімфанічны аркестр "Capella Academia", Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь, салісты Вялікага тэатра Беларусі пад кіраўніцтвам Аляксея Фралова выканалі праграму «Да 200-годдзя Станіслава Манюшкі», а завяршыўся вечар выступленнем хэдлайнераў - легендарнага польскага гурта GOLDEN LIFE”.
 
 
 
 

 
 
 

У рамках фестывалю працавалі тэматычныя выставы: стэндавыя выставы “15 год Польшчы ў Еўрасаюзе” і “Польшча. Вам тут рады!”, вулічная выстава «Кракаўскі Лайконік» і мастацкая выстава «Спорт у польскім плакаце».

Адной з самых яскравых падзей дня было карнавальнае шэсце і танцы Кракаўскага Лайконіка са світай і гуртом “Мляскоты”.
 
 
 
 
Клоўны і хадулісты з калектыву “Каляровы Цырк” бавілі дзетак і дарослых скачкамі цераз гіганцкую скакалку, акрабатычнымі трукамі на баланс-бордзе, шоу мыльных бурбалак. Для самых маленькіх традыцыйна працавала гульнявая пляцоўка ад фабрыкі цацак “Палессе”.
 
 
 
 
 
Творчая сустрэча са знакамітым пісьменнікам Янушам Леонам Вішнеўскім прайшла пры поўным аншлагу і завяршылася дзвюхгадзіннай аўтограф-сесіяй.
 
 
 
 
Вулічны спектакль «Сэрца Дон Жуана ў агні», насычаны спецэфектамі і цыркавымі элементамі, у выкананні кракаўскага тэатра “Сцэна калейдаскоп” з захапленнем быў прыняты мінскай публікай.
 
 
 
 
Наведвальнікі свята з задавальненнем прымалі ўдзел у моўных прэзентацыях, гульнях і конкурсах. Кожны зацікаўлены мог атрымаць інформацыю пра вывучэнне польскай мовы на курсах і анлайн, пра навучанне і стыпендыяльныя праграмы ў Польшчы.
 

Таксама працавалі інфармацыйныя пляцоўкі Польскага Інстытута ў Мінску, Польскай турыстычнай арганізацыі (POT) і Нацыянальных інстытутаў культуры Еўрапейскага Саюза (EUNIC).

Польскі Інстытут у Мінску шчыра дзякуе ўсім выступоўцам і тым, хто далучыўся да арганізацыі гэтай вялікай падзеі: суарганізатарам – Пасольству Рэспублікі Польшча ў Мінску, Генеральнаму Консульству РП у Брэсце, Мінскаму гарадскому выканаўчаму камітэту, а таксама партнёрам і спонсарам - ТАА “Унія-Усход”, ЗТАА "ХАРДЫ Тулс", Асацыяцыі польскага бізнесу ў Беларусі, УПГПП “Кварц”, ГЗЦ „Galleria Minsk”, галерэі “Універсітэт культуры”, Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, фабрыцы “Палессе”, кнігарням “Акадэмкніга” і “Lingva Store”, моўным школам „PanProfesor”, „Streamline”, „Studia-Movia”.

Асобная падзяка ўсім валанцёрам, якія далучыліся да нас і дапамаглі ў правядзенні свята, а таксама ўсім-усім, хто так ці інакш паспрыяў, падтрымаў і дапамог або проста быў з намі ў гэты дзень на цудоўным свяце польскай культуры ў мінскім Верхнім Горадзе. Да новых сустрэч!
У сацыяльных сетках FB VK у каментарах пакідайце свае водгукі і меркаванні – для нас гэта вельмі важна! А таксама публікуйце фота- і відэаматэрыялы з #DzienPolski2019

Аўтар фота - Аляксандр Горбаш


2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты