падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрытая лекцыя «Кракаў-2019: фільмы, тэндэнцыі, людзі»

 
20 чэрвеня на кінастудыі “Беларусьфільм” парйшла адкрытая лекцыя “Кракаў-2019: фільмы, тэндэнцыі, людзі”, прысвечаная 59-аму Міжнароднаму кракаўскаму фестывалю дакументальных фільмаў. Мадэратарам сустрэчы выступіў беларускі кінакрытык Антон Сідарэнка.

У мерапрыемстве ўзяў удзел рэжысёр Андрэй Куціла, які 2 чэрвеня 2019 года атрымаў фільм “Сума” ("Summa") узнагароду «Срэбны Лайконік» як рэжысёр найлепшага дакуентальнага фільма “За каштоўнае гуманістычнае пасланне, якое выяўляецца ў сталай, гарманічнай форме”. Андрэй Куціла расказаў пра Фестываль і “закуліссе” працы над фільмам.

Фільм "Summa" выпусціла кінастудыя “Эверэст”, у капрадукцыі з TVP (Аддзел стварэння і развіцця формаў дакументальных і Belsat). Ён быў суфінансаваны Польскім Інстытутам кінамастацтва, мастацкі кіраўнік - Яцэк Блавут, прадзюсар - Міраслаў Дэмбінскі.

Героем фільма з’яўляецца 92-гадовы знакаміты польскі мастак Анджэй Струміла, які жыве на Сувальшчыне, непадалёк возера Вігры. Размаўляючы з сабакамі, коньмі, прыродай, ён вядзе сціплае жыццё, малюючы карціны і пішучы вершы. Сустрэча з дзяўчынай з Беларусі дае магчымасць задумацца аб тым, што важна і непазбежна.

Анджэй Куціла нарадзіўся ў Баранавічах ў 1983 годзе. У 2007 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці “Міжнародная журналістыка”, а праз два гады скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў.

У 2018 годзе фільм "Сума" быў прызнаны найлепшай сярэднемэтражнай стужкай на фэстывалі дакумэнтальнага кіно IDFA ў Амстэрдаме. Як напісалі арганізатары фестывалю: “яго глыбокі, павольны фільм, з гарманічнай драматургіяй, што расказвае пра прыняцце жыцця і смерці, прымушае задумацца аб жыцці, хуткаплыннасці часу, сяброўстве, перадачы каштоўнасцяў мастацтва і мастацтва жыцця".

Пасля атрымання гэтай узнагароды пры падтрымцы Польскага Інстытута ў Мінску 15 студзеня 2019 года ў кінатэатры "Falcon Club" адбыўся спецыяльны паказ фільма “Сума”.
 










2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты