падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

2 лютага ў Камернай зале імя Р. Шырмы Белдзяржфілармоніі адбыўся першы канцэрт у межах святкавання Года Вітольда Лютаслаўскага.

У першыню ў беларускім выкананні прагучалі творы Вітольда Лютаслаўскага  неафальклорнага перыяду кампазітара: “Малая сюіта” (1950) і “Буколікі” (1952), а таксама  “20 калядак” (1946) – цыкл, у якім традыцыйныя касцёльныя песні мяжуюцца з сакавітымі, “вострасюжэтнымі” народнымі калядкамі.
Выканаўцы: ансамбль салістаў “Класік-Авангард” пад кіраўнцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў РБ - Уладзіміра Байдава, дзіцячы хор “Пунсовыя ветразі”, салістка - лаўрэат міжнародных конкурсаў Ірына Лой.
Канцэрт быў дафінансаваны са сродкаў Міністра Культуры і Нацыянальнай Спадчыны Рэспублікі Польшча ў межах праграмы "Lutosławski 2013 - Promesa", рэалізаванай Інстытутам Музыкі і Танца”.
Цудоўную музыку суправаджаў відэярад з фотаздымкаў кампазітара, а таксама жывапісу і скульптуры, падрыхтаваны Дз. Лыбіным і С Махавым.
Арганізатары канцэрта - Польскі Цэнтр Музычнай Інфармацыі і Польскі Інстытут у Мінску.
На канцэрце прысутнічалі: Дырэктар Польскага Цэнтра Музычнай Інфармацыі Спадар Мечыслаў Камінэк, прадстаўнік Польскага Цэнтра Музычнай Інфармацыі - музыкавед Магдалена Дабравольска, прадстаўнікі культурнага асяроддзя Беларусі, журналісты.
 
 
Ансамбль салістаў “Класік-авангард” пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Уладзіміра Байдава

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты