падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

14 лютага 2013 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Польская кераміка XVIII–XX ст.»

14 лютага 2013 года ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы “Польская кераміка XVIII–XX ст.”. Упершыню ў Беларусі ў экспазіцыі прадстаўлена больш за 150 твораў польскіх фаянсавых мануфактур – Прушкаў, Глініцы, Рацібора, Туловіцэ, Баляслаўца, Пацыкаў, Гуты Францішка, Цмелева і інш. Калекцыя керамікі займае асаблівае месца ў зборы Верхнесілезскага музея ў Бытаме і адрозніваецца ўнікальнымі ў еўрапейскім маштабе помнікамі, з’яўляючыся адной з самых цікавых такога тыпу ў Польшчы.
Выставу адкрывалі намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь Тадэвуш Стружэцкі, Генеральны дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея РБ Уладзімір Пракапцоў, дырэктар Польскага Інстытута Пётр Козакевіч, дырэктар Верхнесілезскага музея ў Бытаме Дамінік Абламовіч і кіраўнік аддзела мастацтва Верхнесілезскага музея ў Бытаме, куратар праекта “Польская кераміка XVIII–XX ст.” Івона Моль. Вернісаж выставы суправаджаўся выступленнем квартэта “Класік - авангард” пад кіраўніцтвам Уладзіміра Байдава. Выстава прадоўжыцца да 26 сакавіка 2013 года.
 

2019: Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты