падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

11 красавіка 2013 года ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Польская кераміка XVIII–XX ст.».

Упершыню ў Беларусі ў экспазіцыі прадстаўлена больш за 150 твораў польскіх фаянсавых мануфактур – Прушкаў, Глініцы, Рацібора, Туловіцэ, Баляслаўца, Пацыкаў, Гуты Францішка, Цмелева і інш.
 
Калекцыя керамікі займае асаблівае месца ў зборы Верхнесілезскага музея ў Бытаме і адрозніваецца ўнікальнымі ў еўрапейскім маштабе помнікамі, з’яўляючыся адной з самых цікавых такога тыпу ў Польшчы.
 
Выставу адкрывалі намеснік кіраўніка Упраўлення культуры Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта Пётр Падгурскі, дырэктар Віцебскага абласнога краязнаўчага музея Глеб Савіцкі, намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, дырэктар Верхнесілезскага музея ў Бытаме Дамінік Абламовіч і кіраўнік аддзела мастацтва Верхнесілезскага музея ў Бытаме, куратар праекта “Польская кераміка XVIII–XX ст.” Івона Моль.
 
Вернісаж выставы суправаджаўся выступленнем дзіцячага хора.
 
 
 Выстава прадоўжыцца да 3 чэрвеня 2013 года.

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты