падпicка

пошук па архiве

з:
па:

Падзеi

РЭПАРТАЖЫ З МЕРАПРЫЕМСТВАЎ

Адкрыццё выставы графікі Лукаша Левандоўскага

18 красавіка 2013 года ў галерэі “Акадэмія” Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы графікі Лукаша Левандоўскага. На выставе прадстаўлены графічныя працы, якія адлюстроўваюць творчыя пошукі і тэхнічныя эсперыменты мастака за апошні час, і ў большасці якіх Лукаш Левандоўскі працягвае візуальнае даследаванне сваёй “малой радзімы” – ваколіцаў мястэчка Буковіц. Таксама мастак пазнаёміў гледачоў з працамі са сваёй серыі, прысвечанай гадавіне студзеньскага паўстання 1863 г.

Выставу адкрывалі першы прарэктар Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Святлана Вінаградава, намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца, намеснік дырэктара Польскага Інстытута ў Мінску Томаш Адамскі, кіраўнік кафедры графікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Юрый Хілько, а таксама сябры мастака Аляксандр Грышкевіч і Мікола Купава.
 
Выстава будзе доўжыцца да 3 мая 2013 г.

2019: Верасень | Жнiвень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2018: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2017: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2016: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2015: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты
2014: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты | Студзень
2013: Снежань | Лiстапад | Кастрычнiк | Верасень | Жнiвень | Ліпень | Чэрвень | Май | Красавiк | Сакавiк | Люты